Вы тут

Гуманітарны груз адпраўлены ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку


З Беларусі ў Сірыю ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў адпраўлена гуманітарная дапамога. У склад грузу ўвайшлі тавары беларускай вытворчасці: лекавыя сродкі, цукар, трансфарматары, а таксама шасі, грузавікі, аўтабетоназмешвальнік, самазвал і седлавы цягач МАЗ.


Агульную каардынацыю ўсіх работ па дастаўцы грузаў ажыццяўляюць работнікі МНС. У беларускіх ратавальнікаў вялікі вопыт правядзення гуманітарных місій -- дапамогу аказвалі больш за 70 разоў. Максімальнае садзейнічанне ажыццяўляюць міністэрства прамысловасці, транспарту і камунікацый, замежных спраў і іншыя ведамствы. Прыбыццё гуманітарнага грузу ў марскі порт Латакія плануецца ў кастрычніку.

За апошнія гады гэта пятая гуманітарная місія па аказанні дапамогі Сірыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.