Вы тут

Трэцякурсніца БДУ Яна Якубовіч стала чэмпіёнкай свету па шашках-64


Асабіста-камандны маладзёжны чэмпіянат свету ўключаў спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат у шасці ўзроставых групах па трох праграмах: класічнай, хуткай і імгненнай.


Фота Яны Якубовіч

Галоўнага тытула студэнтка факультэта міжнародных адносін БДУ ўдастоена за перамогу ў хуткім і імгненным турах сярод дзяўчат да 27 гадоў. Другое месца ў хуткай праграме заваявала пяцікурсніца біялагічнага факультэта БДУ Аляксандра Спірына. Яна стала таксама сярэбраным прызёрам у класічнай праграме ва ўзроставай групе дзяўчат да 27 гадоў.

У імгненнай праграме трэцюю прыступку п'едэстала заняла яшчэ адна беларуска Паліна Петрусёва. А ў класічнай праграме Паліна заваявала «золата».

Па выніках маладзёжнага чэмпіянату свету зборная Беларусі атрымала перамогу ў агульным камандным заліку па колькасці набраных спартсменамі балаў. Другое месца — у спартсменаў з Латвіі, а трэцяе — з Малдовы.

Асабіста-камандны чэмпіянат свету па шашках-64 прайшоў у Балгарыі. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з 12 краін: Беларусі, Азербайджана, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Паўночнай Македоніі, Малдовы, Расіі, Румыніі, ЗША, Узбекістана і Эстоніі.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міжнародная федэрацыя шашак (Іnternatіonal Draughts Federatіon, ІDF).

Шашкі — папулярны від інтэлектуальнага спорту. Існуюць два віды шашак: 64-клеткавыя і 100-клеткавыя. Большасць турніраў праходзіць па шашках-64.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Хутка-імгненна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».