Вы тут

«Белавія» пачне лётаць у арабскі эмірат Рас-эль-Хайма


Авіякампанія «Белавія» 7 кастрычніка пачне выкананне рэгулярных рэйсаў з Мінска ў Рас-эль-Хайма (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты). Як паведаміў перавозчык, рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па чацвяргах. Вылет з Мінска запланаваны на 4.55, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт Рс-эль-Хайма (RKT) — у 11.25. Зваротныя рэйсы з эмірата будуць весціся ў 12.25 з прылётам у Мінск у 17.10. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.


Білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў. Кошт пачынаецца ад 196 еўра ў адзін бок і 338 еўра за палёт туды-зваротна (тарыф LIGHT). Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by.

Рэйсы будуць выконвацца на паветраным судне Embraer 195-Е2, разлічаным на перавозку 125 пасажыраў: 9 месцаў у бізнес-класе і 116 месцы ў эканом класе. Пры павелічэнні попыту на квіткі магчымая замена самалёта на больш ёмісты Boeing 737-800. Час палёту складае пяць з паловай гадзін.

Рас-эль-Хайма — самы паўночны эмірат ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, размешчаны недалёка ад Хаджарскіх гор. Найбольш папулярнымі турыстычнымі аб’ектамі зяўляюцца Нацыянальны музей у форце, гандлёвы цэнтр Manar Mall, парк Saqr, аквапарк Iceland Waterpark, гольф-клуб і авіяцыйны клуб Jazirah.

Міжнародны аэрапорт Рас-эль-Хайма размешчаны ў 18 кіламетрах ад горада і курортнай зоны. Дарога займае каля 20 хвілін у залежнасці ад абранага транспарту. Адлегласць да Дубая складае каля 100 кіламетраў, да Шарджы — каля 80 кіламетраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».