Вы тут

Качанава: Важна чуць людзей і разбірацца ў іх праблемах


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала з рабочым візітам Магілёў. 


Асноўная мэта — сустрэча з прадстаўнікамі працоўнага калектыву і прафсаюзным актывам аднаго з буйных беларускіх перапрацоўшчыкаў малака — ААТ «Бабуліна крынка» -управляющая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабуліна крынка». Тут працуе каля 2780 чалавек. Перад сустрэчай генеральны дырэктар кампаніі Генадзь Скітаў азнаёміў старшыню беларускага парламента з вытворчасцю і лепшымі ўзорамі прадукцыі. У склад прадпрыемства сёння ўваходзіць 7 вытворчых пляцовак, дзе вырабляецца цэльнамалочная прадукцыя, сыры і іншыя прадукты малочнай перапрацоўкі. Ён паведаміў, што «Бабуліна крынка» — стабільна функцыянуючае прадпрыемства. Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за паўгода склаў 6,5%, за гэты перыяд было пастаўлена на экспарт прадукцыі на агульную суму 52722,7 тысяч долараў (119,8%). За студзень-чэрвень сярэднемесячная зарплата па прадпрыемстве склала 1303,5 рубля (113,9%). Прадукцыя кампаніі добра вядома на міжнародным рынку, у большасці яна асацыюецца з эталонам нацыянальнай беларускай якасці малочных прадуктаў. Кампанія выкарыстоўвае ў вытворчасці выключна натуральную экалагічна чыстую сыравіну. Асартыментны шэраг налічвае больш некалькі сотняў найменняў малочных тавараў. Прадпрыемства — пераможца шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

— Я ўпершыню на прадпрыемстве, хаця яно вельмі вядомае ў нашай краіне і за яе межамі, — паведаміла Наталля Качанава. — Пра якасную прадукцыю яго добра вядома. Перадусім я хацела сустрэцца з калектывам, паглядзець работу прадпрыемства. Былі розныя перыяды — станаўлення, праблемныя гады, а сёння, нягледзячы на тую эканамічную сітуацыю, якая складваецца ва ўсім свеце, мы бачым, што тут ёсць рост і вельмі сур’ёзны. Мяне парадавала, што тут вельмі дружны калектыў. А ў кіраўніка, які працуе не так даўно, я ўбачыла любоў да людзей і жаданне зрабіць прадпрыемства яшчэ лепшым, каб людзі мелі камфортныя магчымасці для работы, каб у іх быў добры сацыяльна пакет. Я пераканалася, што прадпрыемства працуе вельмі эфектыўна, у людзей добрыя зарплаты і ўмовы працы. Прадукцыя, якая тут выпускаецца, запатрабаваная. І свае магутнасці прадпрыемства можа павялічваць, патрэбна толькі сыравіна. Больш сыравіны — больш перапрацоўкі. Літаральна днямі мы разглядалі на Савеце міністраў гэтыя пытанні. І я ў чарговы раз пераканалася, што там, дзе ёсць кіраўнік, які зацікаўлены ў эфектыўнай рабоце прадпрыемства, вынік добры. Людзі, якія жадаюць зарабіць, маюць такую магчымасць. Асноўны кірунак, як прагучала на шостым Усебеларускім народным сходзе, моцныя рэгіёны. Гэта вельмі важна, таму што гэта прадпрыемства працуе не толькі ў Магілёве, яно мае філіялы ў раёнах вобласці. А гэта і рабочыя месцы, і гарантаваная зарплата, і сацыяльны пакет. Вынікі работы прадпрыемства радуюць, як і тыя перспектывы, якія тут разглядаюцца. Яны сведчаць, што прадпрыемства і ў будучым будзе развівацца паспяхова. 

Трэба сказаць, што сёння на прадпрыемстве рэалізуецца інвестыцыйны праект «Тэхнічная мадэрнізацыя вытворчасці сыроў і абсталявання станцыі другога пад’ёму філіяла «Слаўгарадскі» за кошт сваіх сродкаў і льготных крэдытаў Банка развіцця. Праект прадугледжвае мадэрнізацыю лініі вытворчасці цвёрдага сыру з пашырэннем асартыменту выпускаемых сыроў у форме бруса і круга, мадэрнізацыю помпавай станцыі другога пад’ёму, станцыі абезжалезвання, а таксама рэканструкцыі інжынерных сетак, зніжэння выдаткаў у вытворчасці прадукцыі, у тым ліку скарачэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў, паляпшэння вытворчасці, замену састарэлага абсталявання і інжынерных сетак, укаранення новых тэхналогій і абсталявання, мадэрнізацыю камер выспявання сыру для павелічэння аб’ёму цвёрдых сыроў у латэкснай упакоўцы. 

На гэты год запланаваны інвестыцыі ў асноўны капітал у памеры 23336 тысячы беларускіх рублёў. Запланаваныя ўзвядзенне рэзервовай блочна-модульнай кацельнай вытворчасцю пары 9 тон у гадзіну на галаўной пляцоўцы ў Магілёве, набыццё і устаноўка другой лініі па разліве кісла-малочных прадуктаў у ПЭТ-бутэльку вытворчасцю 6000 штук у гадзіну, мадэрнізацыя лініі па вытворчасці рассыпістага тварагу, набыццё аўтамата фасоўкі масла максімальнай вытворчасцю 1200 кілаграмаў за гадзіну, набыццё ўстаноўкі аўтаматызаванай лініі па ўпакоўцы сыроў у плёнку вытворчасцю да 1200 галовак сыру ў гадзіну на філіяле «Бялыніцкі». Плануецца таксама аснашчэнне кожнай вытворчай лініі праграмным забеспячэннем па ідэнтыфікацыі, як таго патрабуюць змяненні ў заканадаўстве ў вобласці маркіроўкі малочнай прадукцыі. 

Наталля Качанава падзякавала працоўнаму калектыву за добрую работу. Яна прызналася, што не магла не пабываць на такім вядомым прадпрыемстве і не даведацца, якія пытанні хвалююць калектыў. 

— Да нас звяртаецца шмат людзей. Таму звароты грамадзян і сустрэчы з імі для нас вельмі важныя, — падкрэсліла яна. — Таму што мы працуем над законапраектамі і іншымі нарматыўна-прававымі актамі, якія распрацоўваюцца ў нашай краіне. Мы павінны ведаць наколькі яны актуальныя, наколькі важныя. Усё тое, што адбываецца на прадпрыемствах, у рэгіёнах вельмі важна, таму мы выязджаем і сустракаемся з людзьмі. Патрабуем жорсткіх адносінаў да зваротаў грамадзян, таму што гэта важна. Калі чалавек звяртаецца, трэба глыбока разбірацца ў яго праблемах. Тады ў людзей будзе менш пытанняў. 

Старшыня Савета Рэспублікі паведаміла, што ёй вельмі спадабаўся горад — чысты, дагледжаны, і пажадала, каб ён і далей станавіўся прыгажэй. 

— Губернатар звярнуў увагу на тое, што ў бліжэйшы час адбудзецца адкрыццё бальніцы, спартыўнага комплексу, участка дарогі... І гэта прыемна. Горад жыве, працуе, развіваецца і гэта добра, — адзначыла Наталля Іванаўна. 

Прысутным у зале яна расказала, якія пытанні сёння часцей за ўсё хвалююць грамадства, пра работу над Канстытуцыяй і яе асноўнымі змяненнямі. 

Перад паездкай на прадпрыемства Наталля Качанава правяла прыём грамадзян у Магілёўскім аблвыканкаме. Прадметам разгляду стала калектыўная скарга.

— Прадстаўнікі праваслаўнай царквы некалькі разоў звярталіся ў Савет Рэспублікі па пытаннях функцыянавання культавых устаноў, — заўважыла Наталля Качанава. Пытанні не простыя, яны хвалююць людзей. Я спецыяльна запрасіла на гэтую сустрэчу старшыню аблвыканкама Леаніда Зайца, яго намесніка па сацыяльных пытаннях і намесніка старшыні аблсавета. Мы даведаліся пра факты, якія возьмем на кантроль і будзем разбірацца. Па ўсіх гэтых пытаннях у мяне адбудзецца сустрэча з мітрапалітам Веніямінам, каб яшчэ раз разгледзіць гэтыя пытанні. Некаторыя свяшчэннаслужачыя кажуць, што царква і дзяржава -рэчы розныя. Але мы не можам заставацца ўбаку, бо прыхаджане звяртаюцца па дапамогу ў дзяржаўныя органы. І мы зробім усё, каб дэталёва разабрацца ў пытаннях, якія хвалююць прыхаджан Магілёўскай епархіі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».