Вы тут

Ісачанка: Устойлівае развіццё Беларусі залежыць ад кожнага і ў гэтым мы павінны быць адзіныя


Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці. На ім Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў на тым, што гэта магчымасць падвесці вынікі работы нацыянальнай архітэктуры па дасягненні Мэт за справаздачны перыяд, а таксама вызначыць планы на перспектыву. 


У пасяджэнні Савета прымалі ўдзел члены Савета па ўстойлівым развіцці, краінавая каманда ААН, прадстаўнікі парламенцкай і партнёрскіх груп, грамадскіх аб’яднанняў і экспертнага асяроддзя, а таксама прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. 

У гутарцы з карэспандэнтам МС старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ падкрэсліла, што кожная Мэта ўстойлівага развіцця ўзаемазвязаны з паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, якія знаходзяцца на пастаянным кантролі вертыкалі ўлады. Таму высокія паказчыкі дасягнення Мэт — гэта ёсць штодзённая планамерная работа ўсіх дзяржаўных органаў. 

У той жа час яна звярнула ўвагу на неабходнасць дасягнення Мэт на рэгіянальным узроўні, што дасць дадатковы імпульс для іх развіцця. У гэтым кантэксце яна адзначыла вопыт Магілёўскай вобласці, якім падзяліўся яе прадстаўнік на Савеце па ўстойлівым развіцці. 

— Як сведчыць вопыт маіх паездак па краіне — рэгіёны патрабуюць раўнамернага развіцця, — пераканана яна. — Нельга ўсё сцягваць у сталіцу, абласныя цэнтры, неабходна ствараць працоўныя месцы, развіваць прадпрыемствы, прыцягваць інвестыцыі ў рэгіёнах.

На парадку дня Савета знаходзілася і яшчэ адно немалаважнае пытанне, цалкам звязанае з намаганнямі па дасягненні Мэт. Віцэ-спікер Савета Рэспублікі арыентаваў удзельнікаў на шчыры і сумленны дыялог па гэта тэме: 

— Нам неабходна таксама разглядзець пытанні разгорнутай супраць нашай краіны мэтанакіраванай кампаніі па палітычным і эканамічным ціску. Падобныя негатыўныя тэндэнцыі могуць паўплываць на дасягнутыя Рэспублікай Беларусь высокія вынікі ў розных сферах, у прыватнасці на працэсы дасягнення Мэт, — падкрэсліў Анатоль Ісачанка.

Як адзначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нягледзячы на міжнародную сітуацыю Беларусь як і раней адказна падыходзіць да выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў па рэалізацыі Парадку-2030.

— Рэалізуемая сёння ў Беларусі палітыка і абраны нашым народам чвэрць стагоддзя таму курс, накіраваны на пабудову моцнай дзяржавы, у аснове якога знаходзіцца ў першую чаргу інтарэсы чалавека, дазваляе штогод займаць Беларусі высокія месцы ў глабальным рэйтынгу Мэт устойлівага развіцця, — перакананы Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт.

Нагадаем, што ў чэрвені 2020-га наша краіна займала 18-е ў адмысловым рэйтынгу па дасягненні Мэт, у якім удзельнічаюць 193 краіны, што сведчыць аб тым, што Парадак-2030 выконваецца амаль на 80 працэнтаў. 

Між іншым, другі блок выступленняў, які быў прысвечаны ўвядзенню краінамі калектыўнага Захаду аднабаковых і прымусовых санкцый, паказаў узаемасувязь дасягнення Мэт і Парадку-2030. 

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём СІКОРСКІ адзначыў, што абмежаванні на палёты ўплываюць на камфорт перасоўвання простых людзей — менавіта яны сталі ахвярамі заходніх санкцый. Ён патлумачыў: больш 60 % еўрапейскага рынку для беларускіх лётных кампаній становіцца недасягальным. У той жа час адбываецца пераарыентацыя кірункаў палётаў і зараз павялічваецца колькасць рэйсаў па паўднёвым і ўсходніх напрамках для палётаў. Паводле яго слоў, ужо не хапае самалётаў на гэтых кірунках. 

З другога боку, Парадак-2030 утрымлівае экалагічны кірунак, мэта якога — недапушчэнне кліматычных змен на планеце. У той жа час, адзначыў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі, аблёт паветранымі судамі нашай краіны вакол, вымушае іх затрачваць ад 15 хвілін да паўгадзіны больш, на што, адпаведна, выдаткоўваецца паліва на тысячу літраў больш. Адсюль пытанне: як змагацца са шкоднымі выкідамі СО2 у атмасферу, калі ўсё для гэтага робіцца?!

Між іншым Арцём Сікорскі адзначыў, што падчас пандэмійных абмежаванняў, калі краіны раптам сталі «кожная сама за сябе», Рэспубліка Беларусь выконвала пастаўкі паветраным транспартам грузаў медыцынскага прызначэння ў інтарэсах усіх краін.

Палітычны аглядальнік тэлеканала АНТ Ігар ТУР перакананы, што ўсе санкцыйныя абмежаванні ў дачыненні да нашай краіны ў рэшце рэшт паўплываюць на змяншэнні пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця. 

— Бо ўся дзяржаўная вертыкаль улады была занятая выкананнем Мэт устойлівага функцыянавання грамадства — і гэтыя мэты больш прыярытэтны, — перакананы ён.
У якасці адэкватнай меры эксперт прапанаваў у наступных справаздачах па дасягненні Беларуссю Мэт адлюстроўваць і прычыны, якія паўплывалі на іх. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».