Вы тут

У гэтыя выхадныя нас прыстойна прагрэе да плюс 27 градусаў


Цяпло... Хаваем ў шафы цёплыя рэчы. А ўсё таму, што з сярэдзіны гэтага тыдня халоднае з замаразкамі надвор'е пакінула нашу краіну, і на змену яму з Заходняй Еўропы пачало паступаць цёплае паветра. У найбліжэйшыя выхадныя ўплываць на надвор'е па-ранейшаму будзе вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе. У асноўным будзе мала аблокаў, толькі ў нядзелю, калі на паўночны захад краіны падыдзе малаактыўны фронт, у гэтых раёнах павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Пятніца будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ў разгар дня складзе ад плюс 21 да 26 цяпла. Абсалютна сонечнае і без дажджоў надвор'е чакаецца ў суботу. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 градусаў вышэй за нуль, удзень стане ўвогуле як летам – ад плюс 22 градусаў да 27 цяпла.

Нядзеля стане люстраным адбіткам суботы. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у паўночна-заходніх раёнах месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 цяпла, а ўдзень ад 22 да 27 градусаў са знакам плюс.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня на тэрыторыі Беларусі чакаецца ссоўванне халоднага франтальнага раздзела з Балтыйскага мора, які шмат ападкаў не прынясе, а вось цяпло пачне павольна перамяшчаць з тэрыторыі нашай краіны.

Таму, у панядзелак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе ўсе тыя ж 6—13 градусаў вышэй за нуль, месцамі да плюс 15 градусаў. У дзённыя гадзіны будзе ўжо 17—23 цяпла, толькі па паўднёвым усходзе – на пару градусаў цяплей.

У панядзелак месцамі пройдуць  Уначы і раніцай чакаюцца туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе ўсе тыя ж 6—13 градусаў вышэй за нуль, месцамі да плюс 15 градусаў. У дзённыя гадзіны будзе ўжо 17—23 цяпла.

У аўторак месцамі, а ў дзённыя гадзіны па паўднёвым усходзе краіны на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 градусаў вышэй за нуль, удзень — 16—22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Лета не канчалася, яно проста злёгку адсунулася...

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.