Вы тут

Айчынныя электрамабілі будуць прадавацца і з дапамогай ільготнага крэдытавання


Першымі на такі крок адважыліся фінансісты БПС-Ашчадбанка. Менавіта яны ўжо зараз збіраюцца даваць крэдыты на спецыяльных умовах на куплю сабраных у Беларусі электрамабіляў. Чакаецца, першай мадэллю роднага электракара стане Geometry C.


Як адзначылі спецыялісты банка, крэдыты на электракары беларускай зборкі плануюць выдаваць па спецыяльнай «зялёнай» стаўцы, якая будзе значна ніжэйшая, чым бягучыя ўмовы па дзеючых крэдытных прапановах.

«У гэтым годзе наша фінансавая структура выразна абазначыла сваю прыхільнасць прынцыпам ESG, накіраваным на барацьбу са змяненнем клімату. Развіццё «зялёнай эканомікі» стала сапраўднай карпаратыўнай каштоўнасцю, — адзначыў намеснік старшыні праўлення БПС-Ашчадбанка Алег Бародка, — таму банк патэнцыйна гатовы аказаць падтрымку ініцыятыве нашага даўняга партнёра «БелДжы» па выпуску электрамабіля і даць крэдыт на набыццё «электрычак» па зніжанай стаўцы. Такі крок паскорыць фарміраванне рынку электрамабіляў і палепшыць экалогію беларускіх гарадоў, а таксама ўмацуе пазіцыі банка як «кліматычнага лідара».

Як чакаецца, электрамабілі, што збіраюцца ў Беларусі, з'явяцца ў продажы ў канцы гэтага года. Першай мадэллю павінен стаць хэтчбэк Geely Geometry С. Дык вось, на адной падзарадцы гэты аўтамабіль зможа праехаць да 550 кіламетраў у залежнасці ад камплектацыі. Прадавацца новыя аўтамабілі будуць пачынаючы з 20 тысяч долараў.

Цікавасць да развіцця аўтапарка на электрацязе сугучны з нядаўна абвешчаным экапарадкам дня. Так, у чэрвені банк перайшоў на прынцыпы ESG — устойлівага развіцця з клопатам аб экалогіі. Цяпер у прыярытэце падтрымка праектаў, накіраваных на зніжэнне вугляроднага следу.

У 2018 годзе БПС-Ашчадбанк першым прапанаваў беларусам партнёрскую праграму, запушчаную сумесна з СЗАТ «БелДжы». Аўтакрэдыт «Geely з Ашчадным банкам» дазваляе набыць аўтамабіль Geely з бензінавым рухавіком на выгадных умовах: тэрмін атрымання пазыковых сродкаў да 7 гадоў з фіксаванай стаўкай 7 % гадавых у першыя 2 або 3 гады (у залежнасці ад памеру ўзносу ўласнымі сродкамі). У наступным працэнтная стаўка складае стаўцы рэфінансавання павялічанай на 9,77 %. Заяўка разглядаецца каля 30 хвілін.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.