Вы тут

25 адзінак сучаснай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі з'явілася ў МНС Мінскай вобласці


Адразу 25 адзінак сучаснай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і тры легкавыя аўтамабілі з'явіліся ў падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці. Ва ўрачыстай абстаноўцы іх уручылі ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы».


Фота: МНС

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі, генерал-маёр унутранай службы Вадзім Сіняўскі, а таксама старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын ушанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да Кургана Славы. Кіраўнік Мінскай вобласці ўручыў узнагароды ратавальнікам Мінскай вобласці, а таксама цывільным, хто аказаўся неабыякавым да жыцця іншых.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр ВАЛЬФОВІЧ падчас сустрэчы адзначыў, што абарона жыцця і здароўя грамадзян нашай краіны — адна з найважнейшых задач, якая стаіць перад дзяржавай. І сістэма, створаная ў краіне па ліквідацыі і папярэджанні надзвычайных сітуацый, функцыянуе ўстойліва. «Кіраўніцтва Мінскай вобласці набыло 25 аўтацыстэран і легкавыя аўтамабілі, усё гэта — найноўшыя ўзоры беларускай вытворчасці. Усё да вінціка, да шрубкі — наша, айчыннае. Гэтага і патрабуе кіраўнік дзяржавы. Тэхніка адпавядае ўсім сусветным стандартам: яе набываюць далёка за межамі краіны, і яна карыстаецца добрым попытам. Гэта сведчыць аб якасці беларускай прадукцыі».

— Калі здараюцца непрыемныя сітуацыі, на месцы неадкладна з'яўляюцца ратавальнікі: іх доўг — аказаць дапамогу, папярэдзіць развіццё надзвычайнай сітуацыі і аператыўна ліквідаваць яе наступствы. І выкарыстанне новай тэхнікі спецыялістамі — абавязковая ўмова для таго, каб яны працавалі ў камфортных умовах і якасна выконвалі свае абавязкі, — упэўнены Аляксандр ТУРЧЫН.

— У арсенале Мінскага абласнога ўпраўлення МНС — «ЗІЛ-131» — савецкая надзейная тэхніка. Але нават яна выходзіць са строю. Да таго ж мы бачым эксплуатацыйныя выдаткі, расход паліва, тым больш аб'ём цыстэрны ў новых машынах у два разы  больш. Гэта ўсё эканамічныя складнікі. Яны пралічваюцца, і мы бачым, які эфект атрымаем ад набыцця новай тэхнікі. Акрамя таго, гэта работа нашых прадпрыемстваў. Уся спецтэхніка выраблена на шасі айчынных аўтамабіляў «МАЗ», яны, як і тры легкавыя аўтамабілі Geely Atlas, набыты за сродкі Мінаблвыканкама. І, самае галоўнае, гэта бяспечныя і камфортныя ўмовы працы асабовага складу аддзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а таксама эфектыўная работа па ліквідацыі надзвычайных сітуацый. З новай тэхнікай наш агульны шчыт бяспекі стане яшчэ больш трывалы. І вага ў барацьбе з вогненнай стыхіяй або іншай надзвычайнай сітуацыяй яшчэ больш схіліцца ў наш бок, — дадаў старшыня Мінскага аблвыканкама.

Спецыяльныя званні і ўзнагароды работнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях уручыў Вадзім СІНЯЎСКІ. Ён дадаў, што такое мерапрыемства напярэдадні Дня народнага адзінства невыпадковае. «Тыя, хто зрабілі гэтую новую тэхніку, зарабілі сродкі для падраздзяленняў МНС, сёння стаяць побач з аўтацыстэрнамі і аўтамабілямі, якія ўжо заўтра заступяць на баявое дзяжурства і будуць выконваць задачы па ратаванні людзей разам з асабовым складам. Гэта і ёсць народнае адзінства».

Напрыканцы ўрачыстага мерапрыемства настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Іаан Ясюкевіч правёў малебен і асвяціў новую спецтэхніку.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.