Вы тут

Наталля Качанава: Важна чуць галасы з месцаў


Старшыня Савета Рэспублікі правяла нараду з кіраўнікамі раёнаў. У цэнтры ўвагі былі пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёнаў. 


Як патлумачыла напачатку сустрэчы спікер верхняй палаты парламента, нагода для сённяшняга абмеркавання — магчымасць пачуць ацэнку прапанаваных змен, якія ініцыююць міністэрствы і ведамствы ў розныя нарматыўныя прававыя акты (законы, указы Прэзідэнта ці Дэкрэты Кіраўніка краіны) з пункту гледжання выканаўцаў. Наталля Качанава падкрэсліла, што наўмысна на нарадзе няма міністраў, бо ў дадзеным выпадку важна чуць меркаванні і галасы з месцаў, каб у далейшым мець абгрунтаванае рашэнне з улікам інтарэсаў мясцовай улады, якая далей рэалізуе нормы прынятых нарматыўна-прававых актаў:

— Гэта павінна быць абсалютна шчырая размова, дзе мне хацелася б пачуць ваша меркаванне: ці правільна будзе прымаць рашэнні, якія сёння прапануюць некаторыя міністэрствы, ведамствы, уносячы змены і дапаўненні ва ўказы Прэзідэнта, — падкрэсліла спікер Савета Рэспублікі.

Яна заклікала прадстаўнікоў раёнаў агучыць свой пункт гледжання, у тым ліку і альтэрнатыўны, бо заўсёды важна мець некалькі варыянтаў рашэння, бо гэта дае максімальна поўную карціну сітуацыі, каб у далейшым не атрымлівалася: нарматыўна-прававы акт прыняты, а яго рэалізацыя ўскладняецца пэўнымі нюансамі. 

На сустрэчы былі абмеркаваны шэраг праектаў нарматыўных прававых актаў. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».