Вы тут

«Гранд кірмаш» запрашае ў палац Радзівілаў


У суботу, 11 верасня, Нясвіж зноў стане месцам прыцягнення — тут на галоўнай плошчы палацавага ансамбля Радзівілаў пройдзе «Гранд кірмаш».


Што гэта такое? Рэканструкцыя кірмашу XVIII-XIX стагоддзяў, на які з’едуцца рамеснікі з усіх куткоў Беларусі. 

Як расказалі арганізатары, гасцей чакае выступ артыстаў, музыкаў і айчынных клубаў рэканструктараў. На сцэну выйдуць гурты «Хмяльны Вір», «Арацэя», танцавальны калектыў «L’empire», пройдуць паказальныя баі клуба «Шатландская пяхота» і шмат чаго іншага.

Акрамя таго, госці змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах і інтэрактыўных гульнях, прагуляцца па рамесных радах, набыць памятны сувенір і пакаштаваць смачных страў.

Трэба сказаць, што традыцыя правядзення кірмашоў у Нясвіжы зарадзілася ў канцы XVI стагоддзя. Доўжыліся яны ад аднаго дня да некалькіх тыдняў і былі для нашых продкаў сапраўдным святам.

11 верасня ва ўсіх наведвальнікаў кірмашу ў радзівілаўскім палацы ўнікальная з’явіцца магчымасць пагрузіцца ў эпоху і адчуць сапраўдную моц і прыгажосць старадаўніх кірмашоў.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.