Вы тут

Беларускі саюз жанчын правеў першае пасяджэнне Савета старэйшын


Беларускі саюз жанчын правеў першае пасяджэнне Савета старэйшын у музеі-галерэі «Янушкевiчы», што ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна. 


Новая структура заклікана прыцягнуць да актыўнага ўдзелу ў дзейнасці абласных, раённых, аб’яднаных, першасных арганізацый БСЖ — ветэранаў жаночага руху. Вопытныя і моцныя духам жанчыны могуць перадаваць маладому пакаленню лепшыя традыцыі ў грамадскай і дабрачыннай дзейнасці. Таксама каштоўна іх думка ў абмеркаванні найбольш актуальных праблем у грамадскім жыцці краіны. 

«Месца выбрана невыпадкова: фактычна ў Ракаве праходзіла мяжа паміж заходняй і ўсходняй Беларуссю, — сказала першы намеснік міністра аховы здароўя, старшыня Беларускага саюза жанчын Алена Богдан. — Гэта месца сімвалічна, бо тут пераклікаецца гісторыя, традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, што сімвалічна ў год Народнага адзінства. Мне хацелася каб група актыўных жанчын, якія былі ў саюзе з самага заснавання, якія шмат гадоў узначальвалі беларускі саюз жанчын, абласныя, раённыя, гарадскія арганізацыі мелі магчымасць перадаць свой вопыт нашаму маладзёжнаму крылу».

Старшынёй Савета старэйшын абралі Надзею Ермакову, якая больш за пятнаццаць гадоў узначальвала БСЖ. Падчас пасяджэння абмеркавалі склад і зацвердзілі палажэнне Савета старэйшын. Не абышлося без прыемных сюрпрызаў: кожны член савета Старэйшын атрымаў з рук старшыні БСЖ прыгожыя наручныя гадзіннікі.

Таксама Алена Богдан падзялілася добрай навіной: у ліпені арганізацыяй было сабрана 53 тысячы подпісаў беларускіх жанчын пад зваротам супраць санкцый, якія ўводзяцца супраць рэспублікі. Зварот апублікаваны ў якасці афіцыйнага дакумента ААН на сайце арганізацыі. 

«Хочацца каб гэта паўплывала на рашэнне тых людзей і структур, якія ўводзілі санкцыі, — сказала Алена Богдан. — Мы хочам, каб наш голас пачулі». 

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.