Вы тут

Лукашэнка: Мы бачым новыя рызыкі і выклікі на захадзе Саюзнай дзяржавы


Прэзідэнт Беларусі наведаў палігон Абуз-Лясноўскі ў Баранавіцкім раёне. Гэтымі днямі там праходзіць актыўная фаза вучэнняў «Захад-2021». Сумесныя стратэгічныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі адбываюцца на тэрыторыі двух краін з 10 па 16 верасня. Асноўная іх мэта — павышэнне навучанасці войскаў са складу рэгіянальнай групоўкі, прызначанай для забеспячэння бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. 


Фота: Пул Первага

Падчас візіта кіраўніку краіны даклалі аб сумесных дзеяннях падраздзяленняў рэгіянальнай групоўкі сіл, паказалі дасягнуты ўзровень узаемадзеяння пры выкананні задач. Аляксандр Лукашэнка таксама ўзнагародзіў ваеннаслужачых, што вылучыліся на вучэннях. Прэзідэнту паказалі новыя і мадэрнізаваныя прыклады ўзбраення і тэхнікі. 

Ва вучэннях у Беларусі задзейнічаны 230-й агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, 174-ы вучэбны палігон ВПС і войскаў СПА Даманаўскі, 210-ы авіяцыйны палігон Ружанскі і палігон Брэсцкі. Таксама адпрацоўваць тактычныя задачы ваенныя на дзевяці расійскіх палігонах: Кірылаўскі, Стругі Чырвоныя, Муліно, Пагонава, Хмелеўка, Праўдзінскі, Дабравольскі, Дарагабуж, Вольскі і ў акваторыі Балтыйскага мора.

На тэрыторыі Расіі ад узброеных cіл Беларусі ў вучэнні прымуць удзел амаль 400 ваеннаслужачых і задзейнічаюць больш за 30 адзінак баявой тэхнікі.
У манеўрах на тэрыторыі Беларусі задзейнічаны 12,8 тысяч салдат (з іх 2,5 тысячы — расіяне і 50 — казахстанцы), амаль 350 адзінак бае танкавай тэхнікі, 110 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 30 верталётаў і самалётаў.

Усяго ў вучэннях прымуць удзел каля 200 тысяч вайскоўцаў, больш за 80 самалётаў і верталётаў, да 760 адзінак баявой тэхнікі, а таксама рэактыўныя сістэмы залпавага агню, мінамёты і 15 караблёў.

Як звяртае ўвагу прэс-служба Міністэрства абароны, «Захад-2021» праходзіць раз у чатыры гады. Гэта вучэнне абарончага характару пацвярджае курс Рэспублікі Беларусь на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і прыхільнасць саюзніцкім абавязальніцтвам з Расійскай Федэрацыяй. Тэма вучэння — «Ужыванне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».


«Вайны не будзе толькі тады, калі мы будзем так вучыцца і паказваць свайму супраціўніку, што ўмеем»

Вучэнні праходзяць у два этапа. На першым з 10 па 12 верасня планавалі адпрацаваць кіраванне злучэннямі падчас адлучэння агрэсіі і арганізаваць узаемадзеянне сіл. Другі этап з 13 па 16 верасня прадугледжвае кіраванне сіламі ў завяршэнне разгрому праціўніка і аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

«Завяршыўся першы этап сумеснага стратэгічнага вучэння „Захад-2021“. Гэта адно з найважнейшых мерапрыемстваў падрыхтоўкі ўзброеных сіл, якое праводзіцца на фоне бесперапыннай гібрыднай агрэсіі з боку Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Мы бачым новыя рызыкі і выклікі на захадзе Саюзнай дзяржавы, абвастрэнне становішча на межах дзяржаў — членаў АДКБ. Створаная вучэбная абстаноўка дазваляе ўдасканальваць навыкі ў вядзенні сумесных баявых дзеянняў пры адбіванні агрэсіі», — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да ваеннаслужачых.

Ён адзначыў, што ў адпаведнасці з зацверджанай задумай, удзел у вучэннях разам з беларускімі і расійскімі вайскоўцамі прымаюць прадстаўнікі ўзброеных сіл Рэспублікі Казахстан, а таксама тэрытарыяльныя войскі Рэспублікі Беларусь, якія з поспехам выканалі ўсе пастаўленыя задачы.

«Вашы дзеянні ў ходзе вучэнняў наглядна пацвердзілі высокую гатоўнасць армій нашых дзяржаў і беларускага народа да сумесных дзеянняў па забеспячэнню іх суверэнітэту і незалежнасці», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён асабліва звярнуўся да тэрытарыяльных войскаў і адзначыў, што ў чарговы раз пераканаўся ў дзеяздольнасці створанай сістэмы тэрытарыяльнай абароны.

«Яшчэ ўчора вы мірна працавалі на заводах і фабрыках, прыбіралі ўраджай і аралі зямлю, а сёння са зброяй у руках адбілі атаку праціўніка. Сумесна з асабістым складам рэгіянальнай групоўкі войскаў і нашымі саюзнікамі па АДКБ вы з гонарам выканалі вучэбна-баявыя задачы», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, нікому не трэба сумнявацца, што беларусы, расіяне, казахстанцы і грамадзяне астатніх дзяржаў-членаў АДКБ гатовыя зрабіць усё для захавання рэгіянальнай бяспекі, міру ў сваёй Бацькаўшчыне.

З заканчэннем дадзенага этапу завяршаюцца зборы для вайскоўцаў тэрытарыяльных войскаў. «Вы, простыя працаўнікі, сапраўдныя мужыкі, у патрэбны момант прадэманстравалі ўсім гатоўнасць абараняць родную зямлю і свой народ. Тэрытарыяльныя войскі я ствараў для таго, каб вы маглі абараніць сябе, сваю сям’ю, сваіх дзяцей і родную зямлю, дзе вы жывяце і працуеце. Ужо літаральна на днях вернецеся ў свае сем’і і працягнеце адстойваць нацыянальныя інтарэсы ў станкоў і на палях», — заўважыў Прэзідэнт.

Групоўкі войскаў па плане вучэння яшчэ трэба будзе выканаць складаныя і шматгранныя задачы, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў прызваным на вучэнні грамадзянскім асобам за адказнасць. «Аб адным прашу вас, часта кажам: нічога страшнага, усё будзе добра, ніякай вайны не будзе. Вайны не будзе толькі тады, калі мы будзем так вучыцца і галоўнае, паказваць свайму супраціўніку, што мы ўмеем»,- дадаў кіраўнік краіны.

Ён паставіў задачу губернатарам: знайсці магчымасць матэрыяльна падзякаваць хлопцам, якіх прызвалі для ўдзелу ў вучэннях. Гэта тычыцца і іншых вайскоўцаў «Захад-2021».

«Я прашу Міністэрства абароны, мясцовыя органы ўлады, урад Беларусі знайсці магчымасць падтрымаць нашых сяброў з Расіі і Казахстана, што прыбылі да нас на ўдзячную беларускую зямлю, каб яны разумелі — гэта іх зямлі і што мы абавязкова будзем абараняць гэту зямлю, як гэта рабілі нашы продкі ў свяшчэннай Брэсцкай крэпасці», — заявіў Прэзідэнт Беларусі.


Пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расіяй

«Мы вядзём перамовы і планіруем пастаўкі С-400 (з Расіі — «Зв.»). Калі закончыць гэту тэму, то мы на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі ўдзялілі пытанням абароннай бяспекі вельмі шмат увагі. І гэтае пытанне было ўплецена ва ўсе пытанні», — сказаў Прэзідэнт падчас інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. 

Па яго словах, падчас перамоў у Крамлі надалі шмат часу праблематыцы бяспекі і абароне.

«Ён (Прэзідэнт Пуцін — «Зв.») мне расказаў пра больш сучасныя комплекс С-500, якія могуць працаваць па балістычных ракетах. Вельмі эфектыўны комплекс. Ён прайшоў выпрабаванні і рыхтуецца да прыёму на ўзбраенне. Я яму яшчэ раз нагадаў пра С-400, расказаў, дзе мы хочам паставіць гэтыя комплексы», — дадаў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што комплексы С-300 у Беларусі ахоўваюць перыметр з захаду, але неабходна зараз панепакоіцца наконт аховы краіны на паўднёвым кірунку.

«Мы з генераламі абмяркоўвалі гэту тэму. Нас пачынаюць падаграваць з поўдня. Што яшчэ будзе… Мы павінны рыхтавацца. 200 кіламетраў — граніца з Украінай. Нам прыйдзецца закрываць гэты перыметр. Вялі размову, што С-400 там будзе да месца»,- кажа Прэзідэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што на пакупку комплексаў пойдзе прыкладна 1 мільярд долараў. Таксама кіраўнік краіны падзякаваў старшыням ваенных ведамстваў Расіі за ўзгадненне пераліку ўзбраення, якое да 2025 года будзе ў Беларусі.

«Гэта каля дзясятка самалётаў, што вы бачылі. Часткі іх да нас паступіла. Гэта некалькі дзясяткаў верталётаў, Тор-М2. Гэта кажа, што мы і Расійская Федэрацыя вельмі сур’ёзна ўспрымаем заходні кірунак, дзе знаходзімся ў судакрананні з заходнімі войскамі. Нельга расслабляцца,- мяркуе Аляксандр Лукашэнка. — Мы хочам быць загадзя гатовыя і сутнасць гэтага — сучасныя вучэнні».

Ён акцэнтуе: нашы ракеты не нацэлены на супрыдзельныя дзяржавы, толькі рыхтуемся абараняць свае землі.


«Зацягнула канкрэтыка»

Прэзідэнт расказаў, калі плануецца адкрыць беларуска-расійскую мяжу для аўтамабільных перавозак.

«Я думаю у гэтым годзе, як толькі пад’ём (захваральнасці на ковід — «Зв.») сціхне. Вы ж бачыце ў свеце ідзе пад’ём захваральнасці, асабліва ў нас, паўночных краінах. Мы не турбуемся на гэты конт. Неабходна разабрацца, за кошт чаго пад’ём — бо і грыпуюць людзі. Восень-ранняя зіма — перыяд, калі ўсе вірусы збіраюцца разам. Як толькі мы ўбачым зніжэнне, мы з Прэзідэнтам Расіі не адзін раз сустрэнемся і будзем трымаць у поглядзе гэта пытанне», — сказаў беларускі Прэзідэнт, адзначыўшы, што поўнасцю аднаўляюцца авіа і чыгуначныя зносіны з Расіяй.

Ён паведаміў карэспандэнтам, што абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным за закрытымі дзвярыма пасля прэс-канферэнцыі.

«Мы па прапанове Уладзіміра Уладзіміравіча вярнуліся ў кабінет, чаю папілі і зацягнула нас канкрэтыка: будаўніцтва аб’ектаў, у тым ліку касмадрома „Усходні“. Ён прапанаваў даўно нам падцягнуцца да гэтага пытання. На стадыі заканчэння будзем там будаваць. Пасля Варонежа, будаўніцтва школы, на 100 мільёнаў долараў папрасілі нас яшчэ пабудаваць сацыяльныя аб’екты. Вось у розных кропках: ад будаўніцтва і заканчваючы ўзбраеннем мы да двух гадзін ночы абмяркоўвалі гэтыя пытанні»,- расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета Уладзімір Пуцін прыляціць у Мінск у сярэдзіне кастрычніка на саміты СНД, АДКБ, ЕАЭС і там працягнецца абмеркаванне разнастайных пытанняў.


Пра нелегальных мігрантаў

Па словах Аляксандра Лукашэнкі асабліва выпячваецца паток бежанцаў у Еўропу праз Беларусь, але нелегальныя мігранты едуць на захад і праз іншыя краіны.

«Да нас прылятаюць паветраным шляхам. Яны не ідуць пешшу праз Расію. Літаральна некалькі чалавек да нас праніклі праз Расійскую Федэрацыю. Гэта абсалютна мірныя афганцы. Але іх туды (у Еўропу — «Зв.») не пускаюць, а травяць сабакамі, прымяняюць электрашокеры, страляюць, пужаючы гэтых людзей“,- заяўляе Лукашэнка.

Прэзідэнт мяркуе, што бежанцы — не праблема Беларусі. Але пакуль не будуць знятыя з Беларусі еўрапейскія санкцыі і прыніжэнні людзей ніхто з еўрапейскімі палітыкамі не збіраецца абмяркоўваць пераадоленне мігранцкага крызісу.

„Мы з Расіяй у стане перамалоць тое, што тут ствараем, ёсць яшчэ што і прадаць. Ды і Бог дапамог. Расійскі газ сёння ўжо за 700 долараў на 1000 кубоў“, — кажа кіраўнік Беларусі.

Ён сцвярджае, што дапамогі еўрапейцам з бежанцамі, як раней не будзе. „Мы іх захоўвалі, у нас тут цэлыя анклавы абразоўваліся беглых. Іх адпраўлялі да расіян. Тыя іх вярталі назад. А зараз, хай забіраюць і самі з імі разбіраюцца. Хочаце дапамогі, вядзіце сябе годна. Не трэба нас лічыць другаснымі людзьмі“, — перадае Лукашэнка еўрапейскім партнёрам.

Ён перадаў журналістам сутнасць размовы Уладзіміра Пуціна са старшынёй Еўрапейскага савету Шарлем Мішэлем. Па яго словах, еўрапейскі палітык прасіў Пуціна „націснуць“ на Беларусь па праблеме нелегальных мігрантаў.

„Пуцін кажа: як я націсну? Гэта ж самастойная дзяржава. Чаму вы не хочаце з ім сам перагаварыць? Вы з Талібамі размаўляеце — гэта міжнародная тэрарыстычная арганізацыя, прызнаная ААН“. Яму адказваюць: „Талібы кантралююць тэрыторыю“. Пуцін пытаецца: „А што Лукашэнка Беларусь не кантралюе?“ На гэта яму адказалі маўчаннем», — сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка працягнуў, што акрамя палітычных пытанняў еўрапейцы праяўляюць варожыя заходы і ў сферы спорту, культуры. Як прыклад прывёў дыскваліфікацыю з ІІФК былога кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава.

«Нягоднікі, мелкатраўчатыя, мелачныя. Гэта сапраўды несалідныя паводзіны. Яны хочуць, каб мой даўні сябра на мяне націснуў. Канечне, ён скажа пра гэта, давядзе да мяне гэту пазіцыю», — сцвярджае кіраўнік Беларусі.

Ён паведаміў, што па ініцыятыве еўрапейскіх палітыкаў, асабліва польскіх, Беларусь вядзе з імі дыялог. Асноўныя патрабаванні суразмоўцаў тычацца ўнутранай палітыкі Беларусі.

«Палітзаключаныя, выбары і іншыя. Слухайце, вы займіцеся ў сябе там. Сённяшні Прэзідэнт Польшчы перамог на выбарах толькі на некалькі тысяч галасоў. Нават працэнту больш не набраў за канкурэнта. Памятаеце, як ускалыхнулі там пратэсты. Амерыканцы хутка пасадзілі Польшчу на месца, бо яны на павадку кароткім, кручку фінансавым. Калі там нехта дзернецца з дэмакратычнай Польшчы, заўтра не атрымаюць мільярды, за якія яны жывуць», — кажа Лукашэнка.

Паводле яго, на польскай пляцоўцы амерыканцы ствараюць зону супрацьдзеяння Беларусі і Расіі.


Прэзідэнт пра ««Захад-2021»: «Мяне вельмі ўразіла, у цэлым, вучэнне»

Прэзідэнт, адказваючы на пытанне расійскіх журналістаў, успомніў свой удзел у вучэннях падчас службы ў арміі і параўнаў свой баявы вопыт з сёлетнімі задачамі ваенных.

«Я не першы раз бачу актыўную фазу, канец першага этапу. Ёсць новыя элементы. Але я не думаў, што расіяне могуць правесці перыяд зладжвання так. Спакойна, амаль што чапляючыся адзін за адным, ідуць верталёты, яны лётаюць, кружаць, страляюць. Бліскуча! І казахстанцы нашы малайцы, што прыехалі. Для іх важны і сам дух. Мяне вельмі ўразіла ў цэлым, вучэнне», — адзначае Аляксандр Лукашэнка.


Не прысутнічалі, але ўсё бачылі

Прэзідэнт заявіў, што прадстаўнікі заходніх ваенных структур былі запрошаны да нагляду да вучэнняў, але самі адмовілі ў прысутнасці.

«Іх тут не было, але яны ўсё бачылі. Такія маштабныя вучэнні, толькі бязумцы могуць не бачыць. Амерыканцы яны ўсё бачылі. Калі спецыяльна не прыехалі, гэта мелкатраўчатая пазіцыя, бяздумная. Ваенныя разумеюць, што яны разглядаюць з космасу кожны квадратны метр. Яны ведаюць задумы — мы не хаваем. Мы кажам пра колькасць, пра расійскія войскі, што запрашаем да нас», — падкрэслівае кіраўнік краіны.

Прэзідэнт дадаў, што разам са Следкамам і ФСБ Расіі адсочваюць шпіёнаў, што пранікалі ў Беларусь з тэрыторыі Украіны, Расіі.

«Кагосьці павязалі, кагосьці выкінулі адсюль. Даўно цікавяцца і задумамі, і тэхнікай, якая будзем», — кажа Лукашэнка.

Марыя ДАДАЛКА

Баранавіцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.