Вы тут

«Асоба і час»: Кнігавыдавец Ліліяна Анцух


У нашай краіне добрай вядомасцю карыстаецца прыватнае кніжнае выдавецтва «Чатыры чвэрці», якое заснавала і якім зараз кіруе Ліліяна АНЦУХ. Сярод многіх цікавых выданняў, падрыхтаваных калектывам гэтага выдавецтва, яго аўтарамі, — і творчы праект «Асоба і час». 


Раней у гэтай серыі пабачылі свет кнігі, прысвечаныя дзеячам культуры, літаратуры, асветніцтва. Былі выдадзены зборнікі, якія расказваюць пра Анатоля Аўруціна, Сяргея Галаўко, Міколу Макарцова, Міхася Пазнякова, Алеся Савіцкага, Навума Гальпяровіча, Уладзіміра Гніламёдава, Васіля Макарэвіча, Міхася Дрынеўскага, Янку Сіпакова, Юлію Чурко. 

Толькі што друкарскі варштат падараваў чытачу яшчэ адну кнігу серыі «Асоба і час» — «Ліліяна Анцух: „Не лічыць крокі свае...“: артыкулы, эсэ, інтэрв’ю, вершы». 

Як нарадзілася гэта кніга, расказвае сама гераіня, а ў некаторых тэкстах — і аўтар, інтэрв’юер, суразмоўца многіх журналістаў, пісьменнікаў, якіх прыцягнуў феномен выдавецтва «Чатыры чвэрці» і генератара гэтай культурніцкай з’явы ў сучаснай беларускай культуры. «Дарагі чытач, знаёмы і незнаёмы! Прызнаюся Вам, ідэя выдаць гэтую кнігу, відаць, засталася б толькі ў думках, калі б не дадзенае шмат гадоў таму абяцанне. Прагучала яно ў 2003 годзе з нагоды святкавання 10-годдзя выдавецтва „Чатыры чвэрці“ ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, што знаходзіцца на Музычным завулку ў Мінску. Тады кожны з прысутных атрымаў у падарунак невялічкую, падрыхтаваную менавіта да гэтага мерапрыемства кнігу са шматабяцаючай назвай „О Вас, или Черновик будущей книги“. У прадмове я напісала, што „Черновик“ абавязкова стане грунтоўнай кнігай. 

Але ў мітусні дзён час прабег непрыкметна, і ўжо нават адсвяткавана 25-годдзе выдавецтва. Каб стрымаць слова, вымушана была паміж іншымі спарвамі ўзяцца за працу над кнігай. Раздумваючы, якой ёй быць, вырашыла скласці структуру такім чынам, каб разам са шматлікімі фотаздымкамі ў яе ўвайшлі і мае апублікаваныя ў перыядычных выданнях артыкулы, матэрыялы, што былі напісаны для розных выданняў. Адабрала таксама найбольш цікавыя інтэрв’ю, што бралі журналісты. 

Скажу шчыра, перачытванне старых артыкулаў было заняткам вельмі захапляльным — быццам зноў праходзіла па жыцці і... паступова складалася першая частка кнігі. У другой — крыху распавяла пра асабісты лёс». 

Выдавецтва бярэ свій пачатак з 1993 года. За гэты час да чытача прыйшлі дзесяткі, сотні выданняў, якія ў се разам ствараюць партрэт сучаснай беларускай культуры, сучаснай беларускай літаратуры. Многія кнігі носяць такі выразны характар, што не ўзнікае ніякіх сумненняў, што яны павінны былі з’явіцца менавіта ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». У асобе кіраўніка Ліліяны Анцух многія пісьменнікі, даследчыкі, аўтары бачаць лідара, здольнага заўважыць самыя каштоўныя ініцыятывы, вартыя шырокай увагі. Не выпадкова сваімі развагамі пра выдавецтва і Ліліяну Анцух дзеляцца вядомыя ў краіне людзі — Юлія Чурко, Навум Гальпяровіч, Мікалай Чаргінец, Іван Міско, Генадзь Пашкоў, Леанід Дранько-Майсюк...

Выданне багата ілюстраванае, што таксама прыцягвае ўвагу да кнігі. А мне ў падрабязным выкладанні лёсу асобы Л. Анцух у кніжнай справе бачыцца і наступная акалічнасць. Праз кнігу, якая ўжо прыйшла да чытача, вылучаецца яшчэ адзін важкі для сучаснай кніжнай справы клопат — варта пісаць, складаць гісторыю беларускага кнігавыдання. Навошта пакідаць гэтую справу на заўтрашні дзень?!. Статыстыка па колькасці кніг, якія штогод выдаюцца ў Беларусі, высокія адзнакі беларускім кнігам на конкурсе «Мастацтва кнігі Садружнасці незалежных дзяржаў», новыя тэндэнцыі ў кнігавыданні, надзвычай цікавыя, багатыя на ўдзельнікаў міжнародныя кніжныя выстаўкі, якія штогод ладзяцца ў Мінску, іншыя праявы ў кнігавыдавецкай галіне, кніжным гандлі — яскравае сведчанне таго, што варта пісаць гісторыю, занатоўваць для нашчадкаў сучаснасць у звязку з Яе Вялікасцю Кнігай. І выдавецтва «Чатыры чвэрці» — асобны вялікі Востраў у гэтай прасторы. Востраў, які мае сваю гісторыю. Будзем верыць, што яна і надалей і болей падрабязна яшчэ будзе занатоўвацца. А грунтоўны пачатак кнігай пра Ліліяну Анцух у серыі «Асоба і час» ужо пакладзены. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.