Вы тут

Аб аднаўленні авіярэйсаў паміж Беларуссю і Расіяй


Паводле інфармацыі Аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі Расіі з 21 верасня здымаюцца ўсе абмежаванні на палёты паміж Беларуссю і Расіяй. У цяперашні час Дэпартаментам па авіяцыі чакаецца атрыманне адпаведнага паведамлення ад Расавіяцыі. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства транспарту і камунікацый нашай краіны. 


У адпаведнасці з Пагадненнем аб паветраных стасунках паміж краінамі няма абмежаванняў ні па напрамках, ні па частотах (выключэнне складае маршрут Мінск — Масква, для яго прадугледжаны 63 рэйсы ў тыдзень для кожнага боку).

Варта адзначыць, што да пандэміі толькі дзве расійскія авіякампаніі выконвалі палёты ў Беларусь («Аэрафлот» і ЮТэйр) па маршруце Масква — Мінск. У цяперашні час у краіну выконваюць палёты сем расійскіх авіякампаній па розных напрамках.

Таксама акрамя ўжо існуючых напрамкаў расійскім авіякампаніям Расавіяцыяй выдадзены прызначэнні на выкананне палётаў па наступных напрамках: Петразаводск — Мінск, Мурманск — Мінск, Краснаярск — Мінск, Астрахань — Мінск, Казань — Мінск, Новасібірск — Мінск, Ніжні Ноўгарад — Гомель, Калінінград — Гомель, Масква — Гомель, Масква — Гродна, Калінінград — Гродна.

Дэпартамент па авіяцыі спадзяецца, што расійскія авіякампаніі скарыстаюцца выдадзенымі ім прызначэннямі і пачнуць выкананне рэйсаў у аэрапорты краіны.

Адначасова з гэтым авіяцыйныя ўлады Беларусі сумесна з ААТ «Авіякампанія «Белавія» праводзяць работу па павелічэнні частот па існуючых напрамках і адкрыцці новых напрамкаў у аэрапорты Расіі з мэтай пашырэння маршрутнай сеткі авіякампаніі.

Нагадаем, што пры палётах у Расію пасажырам неабходна карыстацца тымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца расійскім бокам, а менавіта выкарыстанне дадатку «Падарожнічаю без COVID-19».

Па наяўнай інфармацыі, паведамляе Мінтранс, у бліжэйшы час распрацоўшчыкамі будзе дапрацаванае дадзенае прыкладанне з мэтай уключэння ў яго звестак пра вакцынацыю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?