Вы тут

Міхаіл Орда: Еўрасаюз фактычна разбурае арганізацыю Аб’яднаных Нацый


Як уплываюць аднабаковыя прымусовыя санкцыі, якія ўводзяцца ў адносінах да розных краін, як гэтыя дзеянні парушаюць міжнароднае права, абмеркавалі ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі «Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека».


Фота: БелТА

Форум арганізаваны па ініцыятыве ФПБ і праходзіць сёння ў Мінску. У ім удзельнічаюць вядучыя эксперты ў галіне міжнароднага права, прадстаўнікі ўрада, судовых інстанцый, навуковых колаў, палітолагі, паслы замежных дзяржаў, кіраўнікі міжнародных прафсаюзных аб’яднанняў і непасрэдна прадстаўнікі тых прадпрыемстваў, якіх закранулі санкцыі.

— Сёння ў сацыяльна-працоўнай сферы ёсць шмат новых выклікаў і пагроз. Частка з іх узнікае па аб’ектыўных прычынах, тая ж лічбавізацыя, глабалізацыя. Але ёсць і тыя пагрозы, якія наўмысна, штучна ствараюцца пэўнымі палітычнымі сіламі. Гэта ў першую чаргу тое, што шэраг краін сёння здзейснілі незаконна, у абыход міжнародных правілаў і нормаў ужываюць да іншых дзяржаваў розныя санкцыі, — цытуе словы старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіла ОРДЫ прэс-служба Нацыянальнага прафцэнтра. — Менавіта гэта — цэнтральная тэма нашага Форуму. Яна датычыцца не толькі Беларусі. З гэтай праблемай сутыкнуліся многія дзяржавы. ЗША больш за 100 раз уводзілі такія меры ў дачыненні да дзясяткаў краін, Еўрасаюз — парадку 20 разоў. Гэта агрэсія ў чыстым выглядзе. І імкненне падзяліць свет на моцных, якім дазволена ўсё, і слабых — якія павінны падпарадкоўвацца і стаць яшчэ слабейшымі. Гэта спроба абмежаваць суверэнітэт краін для таго, каб узмацніць свой палітычны ўплыў і атрымаць эканамічную выгаду. Такім чынам, свой дабрабыт яны будуюць за кошт іншых дзяржаў.

Нагадаем, што Федэрацыя прафсаюзаў яшчэ са снежня 2020 года вядзе работу па супрацьдзеянні незаконнай санкцыйнай палітыкі. У сувязі з парушэннем у выніку санкцый правоў працоўных накіроўваліся звароты ў Міжнародную арганізацыю працы, Савет па правах чалавека ААН, спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Акрамя таго, на адрас Савета Еўрасаюза быў накіраваны адкрыты ліст з подпісамі мільёна 130 тысяч чалавек, якія выказалі салідарную нязгоду супраць увядзення эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі.

На жаль, адпаведнай і адэкватнай рэакцыі на гэтыя дзеянні ФПБ не атрымала: і да сённяшняга моманту тыя краіны, якія ўводзяць санкцыі, адмаўляюцца чуць голас працоўных Беларусі і ігнаруюць той факт, што іх дзеянні груба парушаюць міжнароднае права, правы людзей і ў цэлым не адпавядаюць тым абавязацельствам, якія яны ўзялі на сябе ў рамках міжнародных дамоваў.

— На сённяшні дзень свет сутыкаецца з беспрэцэдэнтнай практыкай пашырэння выкарыстання аднабаковых прымусовых мер, — адзначыла на канферэнцыі спецдакладчык ААН па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека, прафесар Алена ДОЎГАНЬ. — Пры гэтым пераважная большасць аднабаковых санкцый не адпавядаюць дазволеным міжнародным правам і крытэрыям.

Спецдакладчык падкрэсліла, аднабаковыя санкцыі закранаюць практычна ўсе катэгорыі правоў чалавека і вельмі шырокія колы насельніцтва. Гаворка, паводле яе слоў, ідзе аб правах на працу, ахову здароўя, даступнае харчаванне.

У якасці прыкладу спецдакладчык ААН прывяла сітуацыю ў некаторых краінах, да якіх былі ўжытыя аднабаковыя санкцыі, у прыватнасці Венесуэлу, Іран.

— Людзі губляюць працу, расце ўзровень беспрацоўя, расце ўзровень галечы, пенсійныя выплаты імкнуцца да мінімуму і неабароненымі аказваюцца ўсе найбольш уразлівыя катэгорыі насельніцтва. Такія як жанчыны, якія першымі губляюць працу і аказваюцца ўразлівымі ў працэсе цяжарнасці, родаў і догляду за дзіцем. Дзеці, якія не атрымліваюць дастатковага харчавання. Асобы з абмежаванымі магчымасцямі і асобы, якія пакутуюць ад сур’ёзных хранічных захворванняў, — адзначыла прафесар. — Вельмі ўразлівым становіцца права на здароўе. Становіцца немагчымай або вельмі праблематычнай закупка медыкаментаў, медабсталявання або камплектуючых медабсталявання. 

У якасці найбольш нашумелага прыкладу яна прывяла блакаванне, унясенне ў спісы ўсіх банкаў Ірана, пасля чаго гэтая краіна страціла магчымасць закупляць інсулін для дыябетыкаў, жыццё якіх ва ўсёй краіне апынулася пад пагрозай. Аналагічная сітуацыя існуе ў дачыненні да іншых медыкаментаў і медыцынскай дапамогі, якія неабходныя насельніцтву Ірана. 

Трэба сказаць, што на ўсе гэтыя абуральныя факты і іншыя магчымыя наступствы ўвядзення санкцый заходнія палітыкі проста заплюшчваюць вочы. Такая палітыка падрывае асновы міжнароднага права, лічаць эксперты. 

— Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя ў цэлым для свету, — падкрэсліў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. — Такімі дзеяннямі Еўрасаюз падрывае аўтарытэт і фактычна разбурае арганізацыю Аб’яднаных Нацый, паколькі цалкам ігнаруе тое, што прапісана ў статуце, рэзалюцыях і іншых дакументах ААН.

Адзначым, што сённяшняя міжнародная канферэнцыя — гэта пляцоўка не толькі для абмеркавання актуальных праблем, але і магчымасць разам выпрацаваць і прыняць неабходныя дакументы, у якіх будзе дадзена юрыдычная ацэнка практыкі выкарыстання аднабаковых абмежавальных мер. Як паведамілі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, гэтыя матэрыялы плануецца накіраваць у спецыялізаваныя інстытуты ААН. 

У прыватнасці, у Міжнародную арганізацыю працы, Сусветную арганізацыю аховы здароўя, ЮНЕСКА для таго, каб была дадзена ацэнка наступстваў для насельніцтва ўвядзення аднабаковых санкцый і былі задзейнічаны ахоўныя механізмы гэтых інстытутаў у дачыненні да пацярпелых краін.

Выбар рэдакцыі

Культура

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Сімпозіум літаратараў, які традыцыйна ладзіцца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і збірае пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных краін, сёлета меў незвычайную назву «Пісьменнік і час. Някніжны свет».

Грамадства

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.