Вы тут

Гісторык: Да верасня 1939 года на 10 тысяч насельніцтва ў Цэнтральнай Польшчы прыпадала 60-70 бальнічных ложкаў, а ў Палескім ваяводстве — 3.


Калі казаць аб сацыяльных фактарах, ад якіх залежыць дабрабыт людзей, трэба мець на ўвазе не толькі праблему рэгіёна Заходняй Беларусі, па якім літаральна за некалькі гадоў пракацілася не адна вайна, але і пытанне прыярытэтаў. Прыярытэтаў, якія расстаўляла цэнтральная Польшча да «Крэсаў Усходніх», лічыць Андрэй ГЕЦЭВІЧ, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны,. Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы,. кандыдат гістарычных навук. Гэту думку навуковец выказаў падчас круглага стала, які сумесна правялі «Звязда» і ГрДУ. 


«Атрыманыя паводле Рыжскага міру беларускія і ўкраінскія землі складалі 24 працэнты ад усёй тэрыторыі і 12 працэнтаў ад насельніцтва тагачаснай Польшчы. Але на гэтай тэрыторыі размяшчалася ўсяго менш за тры працэнты прамысловай вытворчасці, — падзяліўся гісторык статыстыкай. — Рэгіён быў аграрны, з так званым рызыкоўным земляробствам, і ніхто ў Варшаве не думаў гэту сітуацыю кардынальна мяняць — Заходняя Беларусь была проста сыравінным прыдаткам цэнтральных прамысловых раёнаў краіны. Як вынік — нізкі ўзровень даходаў насельніцтва. Што датычыцца іншых сацыяльных паказчыкаў, па якіх і вызначаецца ўзровень дабрабыту людзей... Сем тысяч школ — ніводнай беларускай, 200 студэнтаў-беларусаў у польскіх універсітэтах — значыць, фактычна ніякай нацыянальнай інтэлігенцыі. Нарэшце, медыцынскае абслугоўванне. На дзесяць тысяч насельніцтва ў Цэнтральнай Польшчы ў той час прыпадала 60-70 бальнічных ложкаў. А ў Віленскім ваяводстве — 17, у Палескім — тры! Ад усіх гэтых фактараў вялікая колькасць насельніцтва знаходзілася ў стане сацыяльнай напружанасці. Людзі, асабліва тыя, што жылі ў прыгранічных раёнах, атрымлівалі інфармацыю з Усходу — па радыё, і па іншых каналах, ім было з чым параўноўваць. А ў Савецкай Беларусі тады сапраўды быў небывалы ўздым — стваралася Акадэмія навук, будаваліся новыя прадпрыемствы, адчыняліся новыя ўстановы адукацыі. У заходніх жа рэгіёнах было яшчэ малазямелле і беспрацоўе...»

Поўная версія круглага стала — у заўтрашнім нумары «Звязды» і ўжо сёння на сайце.

Алена ЛЯЎКОВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.