Вы тут

Xiaomi прадставіць разумныя акуляры


Кампанія Xiaomi рыхтуецца прадставіць новы для сябе клас носім электронікі — разумныя акуляры. Пра гэта паведамляе Gizmochina, перадаюць РИА Новости.


Кітайскі тэхналагічны гігант анансаваў на 15 верасня вялікую восеньскую прэзентацыю, на якой пакажа новыя прылады. Сярод іншага, называецца нейкая прылада, праз якую можна «ўбачыць будучыню».

Інсайдэр Digital Chart Station пацвярджае, што гаворка вядзецца пра разумныя акуляры, якія створаны ў супрацоўніцтве з Dior. Функцыянал прылады не раскрываецца.

Раней Facebook і Ray-Ban абвясцілі аб выхадзе разумных акуляраў Ray-Ban Stories, здольных рабіць фатаграфіі і запісваць 30-секундныя ролікі дзякуючы двум убудаваным камерам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».