Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Шмат таленавітых, вялікіх, але я цаню велічнасць у тых людзях, якія параджаюць сабе падобных


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды, тым самым заклаўшы новую традыцыю.


У шэрагу ўзнагароджаных — вайскоўцы, медыкі, працаўнікі сельскай гаспадаркі, дзеячы навукі, мастацтваў, адукацыі. Яны ўласным прыкладам натхняюць паплечнікаў, рыхтуюць маладыя кадры і паказваюць, што такое адданая праца на карысць краіны і яе людзей. Гэта ўручэнне ордэнаў і ганаровых званняў вылучаецца з шэрагу іншых, бо закладваецца новая традыцыя — шанаваць лепшых папярэдадні Дня народнага адзінства.

«Сёння знакавы дзень, гістарычны і вы першыя ў гэтай гісторыі — мы праводзім у Палацы Незалежнасці цырымонію ўзнагароджання першую напярэдадані святкавання Дня народнага адзінства. Вось у чым гістарызм. Сімвалізм гэтага свята ў тым, што падзеі 17 верасня далёкага 1939 года сталі важнай вяхой у гісторыі фарміравання беларускай нацыі», — сказаў Прэзідэнт і дадаў, што без гэтага дня не было б нашай адзінай краіны.

Па яго словах, у той дзень мы набылі сваю рэспубліку ў граніцах, якія імкнёмся захаваць сёння. Раней Беларусь уяўляла сабой толькі клачок тэрыторыі — ад сённяшняга цэнтра да Мазыра.

«Вы таленавітыя, працавітыя, сапраўдныя патрыёты, смелыя і надзейныя, адданыя сваёй справе і дзяржаве людзі, згуртаваныя адной мэтай — захаваць краіну для будучых пакаленняў. Беларусы, якія пабудавалі суверэнную дзяржаву ўпершыню ў гісторыі сваёй зямлі, прайшлі праз эпахальнае выпрабаванне на трываласць нацыянальнага адзінства. Прайшлі годна. Усе вы надзейныя, шчырыя людзі. Усе вы вытрымалі ў тыя складныя часы. Вы тыя, хто праявілі сваю салідарнасць перш за ўсё ў працы», — кажа Прэзідэнт.

Ён заяўляе, што не спалохала нас пандэмія, не спынілі гібрыдныя атакі на дзяржаўнасць, і ў гэтыя дні ўсе наглядна ўбачылі, што нам ёсць, чым на іх адказаць і на каго абаперціся.

«Шмат у чым дзякуючы такім, як вы, людзям — прафесіяналам, якія смела і адкрыта адстойваюць інтарэсы роднай Беларусі. Тым, хто сваім аўтарытэтам, адданасцю краіне аб’яднаў вакол сябе сотні і тысячы аднадумцаў. Гэта самае галоўнае. На нас з вамі ляжыць значная адказнасць. Мы перамаглі ў бітве. Супрацьстаім паспяхова гібрыдным атакам. Алё сёння неабходна аб’яднаць не толькі здаровую частку (грамадства — „Зв.“), але і тых, хто зашатаўся пад грузам учарашніх атак», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

У зале Палаца Незалежнасці ў аўторак сабраліся прадстаўнікі амаль усіх сфер дзейнасці —дзяржаўныя служачыя і людзі ў пагонах, працаўнікі вёскі, урачы і педагогі, дзеячы навукі і культуры, кіраўнікі прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі спорту.

«Яшчэ раз падкрэслю: нас аб’ядноўвае патрыятызм і любоў да Айчыны. Мы не здрадзілі. Мы не завагаліся. Гэта дарагога каштуе для кожнага з нас. Калі нехта за гэты год не зразумеў, у бліжэйшы час зразумееце. Не паддавайцеся нейкім атакам. Асабліва ў мэсанджэрах, тэлеграм-каналах. Гэта як пена, схлыне. Застанецца толькі тое, чым вы павінны ганарыцца заўсёды і павінны прытрымлівацца вашы дзеці», — падкрэслівае Прэзідэнт.

Ён заяўляе, што з пачуццём гордасці падпісаў Указ аб прысваенні звання «Народны мастак Беларусі», бо вельмі жорстка падыходзіць да прысваення такіх ступеняў.

«Сёння гэты чалавек сярод вас. Гэта Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч. Вялікі майстар, які выгадаваў плеяду вучняў, якія сталі вядомымі мастакамі і лаўрэатамі прэстыжных конкурсаў скульптуры. Шмат таленавітых, вялікіх, але я цаню велічнасць у тых людзях, якія параджаюць сабе падобных — такіх жа таленавітых. Вырас, стаў вялікім — зрабі яшчэ дзясятак такіх і ты будзеш праслаўлены ў вяках», — канстатуе Прэзідэнт.

Па яго словах, праз творчасць Уладзіміра Слабодчыкава чырвонай ніткай праходзіць любоў да сваёй Радзімы, гонар за дасягненні мінулага і сучаснасць, памяць пра трагічныя і гераічныя старонкі нашай гісторыі, захапленне подзвігамі і гераізмам суайчыннікаў.

«Гэта і ёсць патрыятызм. Гэта і ёсць прыклад той самай барацьбы за захаванне нашых нацыянальных каштоўнасцяў, якія ўсе мы, беларусы, сёння асабліва шануем. Як казалі нашы мудрыя продкі, «зямля народам моцная». І Беларусь не раз пацвярджала гэтую мудрасць у сваёй гісторыі. Каб пакінуць будучым пакаленням памяць аб сваім гістарычным вопыце, мы ўвасабляем яе ў дзяржаўных святах. У такіх, якія нагадваюць пра вялікія каштоўнасці міру на роднай зямлі, незалежнасць краіны і згуртаванасць нацыі«,— акцэнтуе Аляксандр Лукашэнка і ў завяршэнне віншуе усіх з надыходзячым святам Дня народнага адзінства.

Прэзідэнт, уручаючы ўзнагароды артыстам, асабліва звярнуў увагу: шквал атак падчас складаных палітычных падзей абрыныўся на творчых людзей, бо яны былі на віду.

«Вытрымалі яе, такіх як Руслан (Аляхно — „Зв.“), на жаль, няшмат. Я бы мог вам назваць прозвішчы не толькі нашых, але і вялікіх расійскіх артыстаў, хто таптаўся тут, прасіў дапамогі з заламі, канцэртамі, гледачамі, атрымоўваў узнагароды, і баязліва, паджаўшы хвост збег, схаваўся. Гэта не артысты, гэта не творчыя супрацоўнікі, гэта здраднікі», — канстатуе кіраўнік краіны.

Прэзідэнт просіць творцаў не растрачваць талент, а дарыць яго людзям. «Артыст — гэта не толькі голас, гэта і душа. Ёсць многа тых, хто мае голас, але не мае душы — таму яны не артысты», — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Ордэнам Айчыны І ступені ўзнагароджаны Віктар Шэйман. Ордэн «За службу Радзіме» III ступені ў начальніка 19-й пагранічнай групы пагранічнай службы Уладзіслава Бруева і начальніка 20-га пагранічнага атрада пагранічнай службы Андрэя Волкава.

Ордэны пашаны атрымалі намеснік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч, дырэктар 3-га рудаўпраўлення «Беларуськалія» Аляксандр Гарбачоў, трактарысты-машыністы сельскага-гаспадарчых прадпрыемставаў «Нягневічы» Леанід Дарашкевіч, «Прынёманскі» Ігар Каранеўскі, «Шчорсы» Барыс Лобач, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатаках і сборах па Савецкім раёне Гомеля Наталля Ткачова, гендырэктар Кіруючай кампаніі аграпрамысловага холдынга Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Віктар Шайбак, ордэн Францыска Скарыны — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Цімафей Глушакоў.

Ганаровыя званні прысвоены «Народнаму мастаку Беларусі» Уладзіміру Слабодчыкаву, «Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь» Руслану Алехно, Вользе Няфёдавай, Таццяне Трэццяк, «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» Васілю Касцючэнку, Валянціне Кандрацьевай, «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» Аляксандру Лакотку, Валерыю Лойку, Аляксандру Цыганаву, «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» Алегу Галаўкову, «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» Аляксандру Жуку, Наталлі Канявалавай, Міхаілу Куішу, «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» Сяргею Дзедунову, Алене Каржаневіч, Антону Лысову, Ігару Савосценку, «Заслужаны работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» Уладзіміру Рынгу, «Заслужаны трэнер» Марыне Лобач.

Каментарый у тэму

«Настаўнік становіцца ключавой фігурай, што забяспечвае ўстойлівае развіццё будучага»

«Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр ЖУК сцвярджае, што ў эпоху дынамічных змен развіццё дзяржавы ўсё больш залежыць ад сістэмы адукацыі.

«Настаўнік становіцца ключавой фігурай, што забяспечвае ўстойлівае развіццё будучага, бо працуе з падрастаючым пакаленнем, моладдзю. Ад таго, як педагог будзе працаваць, залежыць і будучыня краіны, — сказаў рэктар. — Задача па перазагрузцы адукацыі звязана з неабходнасцю сістэмы аператыўна рэагаваць на гэту сітуацыю. Педагогу прыходзіцца працаваць у новых умовах».

На яго думку, самае складае сёння ў працы настаўніка — знайсці падыход да пакалення «Z», якое валодае асаблівым мысленнем.

«У гэтага пакалення іншы погляд на жыццю. І педагогу трэба быць гатовым да гэтай работы. Таму ў нашым педагагічным універсітэце вядзём падрыхтоўку педагогаў 21 стагоддзя, якія валодаюць новымі кампетэнцыямі. Каб працаваць з такімі дзецьмі, іх неабходна разумець, ведаць, умець працаваць з бацькамі», — падкрэсліваў Аляксандр Жук.

Ён звяртае ўвага на яшчэ адзін кірунак у дзейнасці сучаснага педагога — актыўную працу над выхаваннем дзяцей у супольнасці з іх бацькамі. Школа і сям’я павінны быць разам.

«Галоўнае, што ёсць, было і будзе ў медыцыне — быць на сваім месцы»

«Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь», урач-отарыналарынголаг, загадчык аддзялення Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Алена Каржаневіч дзеліцца: даведаўшыся аб прысваенні звання заплакала ад нечаканасці. Усё сваё прафесійнае жыццё яна аддала дзіцячай абласной бальніцы — пачынала там інтэрнатуру і працуе без малога ужо 35 гадоў.

«Пацыенты бываюць розныя і вынікі бываюць розныя. Але галоўнае, што ёсць, было і будзе ў медыцыне — быць на сваім месцы і прафесійна, па-чалавечы адносіцца да таго, чым ты займаешся. Яшчэ адна аснова — любіць тое, што робіш», — сцвярждае спецыяліст.

Медык дадала, што пандэмія ўнесла свае карэктывы ў работу аховы здароўя, але нават у гэты складаны час сістэма абнаўляецца, ідзе наперад.

«Рэаліі часу паказалі, што медыцына ў Рэспубліцы Беларусь актыўна развіваецца. Час няпросты, але ажыццяўляецца дааснашчэнне нашай клінікі самым сучасным абсталяваннем сусветнага ўзроўню за кошт інавацыйнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы атрымалі тое, аб чым марылі даўно. У нас атрымалася ўкараніць новыя віды высокатэхналагічнага ўмяшальніцтва для жыхароў Мінскай вобласці ў нашай бальніцы, дзякуючы гэтаму абсталяванню», — кажа Алена Каржаневіч.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.