Вы тут

Пытанні Дня народнага адзінства як сімвала кансалідацыі беларускага народа абмяркуюць на круглым стале


Заўтра, 15 верасня, у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе круглы стол на тэму «Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа», правядзенне якога запланавана напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства.


Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, у мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Удзельнікі круглага стала — а гэта члены Савета Рэспублікі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, кіраўнікі цэнтральных сродкаў масавай інфармацыі, спецыялісты Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі моладзі і іншыя — абмяркуюць актуальны парадак дня, як з гістарычнага, так і сучаснага пункту гледжання. 

У гэты ж дзень у Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца адкрыццё тэматычнай выставы. Рэспубліканскі музейны праект падрыхтаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і абласнымі музеямі. Экспазіцыі гістарычнага і абласных музееў будуць дэманстравацца падчас цырымоніі адкрыцця з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій — дзякуючы арганізацыі тэлемоста.

Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя кнігі-альбома «17 верасня. Дзень народнага адзінства» лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота з сайта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?