Вы тут

«Галоўная задача — дапамагаць людзям». Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Баскава сенатарам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Баскава членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Пра сваё рашэнне кіраўнік дзяржавы паведаміў асабіста ў час рабочай сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, на якой прысутнічала і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.


«Мною прынята рашэнне ўчора аб накіраванні яго да вас сенатарам. Па квоце Прэзідэнта. Яшчэ ў нас чатыры вакансіі там. Я думаю, што ён будзе ў нас у парламенце, у верхняй палаце да месца. Чалавек ён здольны, гэта я ведаю. Я яго накіроўваю туды не толькі таму, што гэта патрыёт, адданы краіне чалавек (такіх мы не крыўдзім і не кідаем, гэта ўсім зразумела), але я яго хачу бачыць там яшчэ як чалавека здольнага. Ён разумны, пісьменны. У жыцці ён кульнуў гора, без бацькі вырас. Мама ў яго ў царкве працуе. Ведаю, што гэта чалавек шчыры. А тое, што там пра яго пішуць ... Ну, б’юць па тых, хто побач, — Качанава, Эйсмант, Баскаў, Латышонак, і пайшло-паехала (А каго больш? Усе астатнія там, на заднім плане, хоць і ім таксама хапае). Але б’юць па іх, мы гэта добра разумеем», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Дзмітрый Баскаў у верхняй палаце парламента будзе займацца сацыяльнымі пытаннямі, а таксама спартыўнай тэматыкай. «Ён будзе чалавекам больш свабодным у гэтым плане. Ну і як эксперт. І чалавек на нагах заўсёды — і дапаможа, і падкажа, і праедзе. Твая галоўная задача — дапамагаць людзям. Усё! Ну і, вядома, "хвост" спартыўны за табой. Спортам прыйдзецца займацца. І падказаць, і параіць», — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Дзмітрыя Баскава.

Прэзідэнт адзначыў, што ўжо ёсць кандыдатура на пасаду старшыні Федэрацыі хакея Беларусі: «Ёсць у нас кандыдатура на Федэрацыю хакея. Учора вы сустракаліся з чалавекам. Я думаю, ён пагодзіцца. Вельмі дасведчаны, разумны чалавек, які прайшоў ужо палітычную загартоўку. Трэба будзе яму дапамагчы. Ён вялікі спартсмен, але не хакеіст, але тым не менш ён добры кіраўнік. Я не буду тут апярэджваць падзеі. Калі ён пагодзіцца, трэба будзе яму дапамагчы».

«Ну а для цябе гэта такі, будзем шчыра гаварыць, пэўны ўзлёт у твае гады. Думаю, што за час працы ў Сенаце краіны вопыту палітычнага назапасіць. Патрыятызму ў цябе хапае, адданасці Беларусі ў цябе праз край, дай бог кожнаму. А далей ужо твая справа вызначацца, як быць далей», - рэзюмаваў беларускі лідар, звяртаючыся да Дзмітрыя Баскава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аказваў дапамогу пацыентам з COVІD-19.

Грамадства

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ўнікальнае крыніцазнаўчае выданне «Мінск на старадаўніх картах і планах».