Вы тут

Сонца свеціць, але не грэе...


На гэтым тыдні сапраўднае цёплае надвор’е пакіне нашу краіну, а тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы. Дарэчы, да канца тыдня будзе нават трохі халадней, чым гэта належыць па календары. А ў сярэдзіне тыдня істотна пахаладае — аж да слабых замаразкаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо ў сераду надвор’е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў прахалоднай паветранай масе. А вось ападкаў у гэты дзень не будзе. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–8 цяпла, па захадзе месцамі — да плюс 10 градусаў, на тарфяніках Палесся чакаюцца слабыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе значна весялей і 15–22 цяпла.

У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень і раніцай чакаецца слабы туман. Удзень 16 верасня па паўднёвым захадзе адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 градусаў да 8 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах па захадзе — да 10 цяпла, па ўсходзе краіны месцамі на глебе магчымыя слабыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 15 градусаў да 22 цяпла, па поўдні месцамі — да плюс 24 градусаў.

Як адзначаюць паводле папярэдніх прагнозаў айчынныя сіноптыкі, у пятніцу ўначы пераважна па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 градусаў па паўночным усходзе да 14 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Удзень будзе 13–20 цяпла, па поўдні месцамі — да плюс 22 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.