Вы тут

Ананіч: дзень 17 верасня стаўся сімвалам нашай згуртаванасці, імкнення да міру і ўзаемаразумення


Сёння ў Палаце прадстаўнікоў па ініцыятыве Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбыўся круглы стол «Міжнацыянальны мір і згода як аснова адзінства беларускага народа». 


Яго ўдзельнікі адзначалі вялікае значэнне таго, што размова ў Палаце прадстаўнікоў на гэту актуальную тэму па часу амаль супала з маючым адбыцца святкаваннем у краіне Дня народнага адзінства. Паводле слоў намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Ліліі Ананіч, дзень 17 верасня стаў сімвалам нашай згуртаванасці, імкнення да міру і ўзаемаразумення, пераемнасці пакаленняў, непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэтае свята ўвайшло ў наша жыццё як даніна павагі да айчыннай гісторыі, як памяць аб акце найвялікшай гістарычнай справядлівасці: ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. 

На думку Ліліі Ананіч, пры ўсіх адрозненнях мы адзіныя, незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, сацыяльнага статусу, адукацыі і ўзросту. Мы адзіныя ў сваёй павазе да нашай любімай Беларусі, нашай Радзіме . Згода, вернасць традыцыям і маральным каштоўнасцям дапамогуць нам пераадолець любыя цяжкасці і захаваць краіну незалежнай і моцнай. А мудрасць, разважлівасць, духоўная еднасць былі і застаюцца лепшымі якасцямі беларускага народа, лічыць дэпутат.

Таму, упэўнена намеснік старшыні Пастаяннай камісіі, нам вельмі важна захаваць мір і стабільнасць, лепшыя традыцыі і дасягненні, якія гэтаму спрыяюць. Бо захаванне стабільных міжэтнічных адносін разглядаецца на дзяржаўным узроўні як адно з найважнейшых дасягненняў дзяржаўнага будаўніцтва. А адзін з самых важных фактараў міжнацыянальнай стабільнасці — выразная і паслядоўная палітыка беларускай дзяржавы ў гэтай сферы грамадскага жыцця, што і адлюстравана і ў нацыянальным заканадаўстве, звярнула ўвагу Лілія Ананіч.

У размове ў Палаце ўдзельнічалі парламентарыі, прадстаўнікі нацыянальных дыяспар, кіраўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Сярод іх быў заўважаны першы намеснік старшыні савета Федеральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, Герой Расійскай Федэрацыі Аляксандр Дарковіч. 

Цікавасць у суразмоўцаў і прысутных выклікала выступленне ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака. Ён, у прыватнасці, сказаў, што міжнацыянальны мір і згода ў нашай краіне маюць прававыя асновы. Заканадаўствам Беларусі, у тым ліку ў Канстытуцыі, замацавана роўнасць усіх людзей, незалежна ад іх нацыянальнасці. Гарантуецца права на захаванне сваіх культурных традыцый, на развіццё нацыянальна-культурных адносін у грамадстве. 

Прамоўца акцэнтаваў увагу на тым факце, што дыяспарам аказваецца значная матэрыяльная дапамога ў распаўсюджванні літаратуры на роднай мове. Гэтыя выдаткі фінансуюцца з бюджэту праз апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Таксама, напрыклад, набываюцца касцюмы для нацыянальных калектываў мастацкай самадзейнасці, якія абавязкова ўдзельнічаюць практычна ва ўсіх культурных мерапрыемстваў як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўні. Усяго ў нашай краіне больш за 200 нацыянальна-культурных арганізацый міжнароднага, рэспубліканскага, мясцовага ўзроўняў. Усе яны ўваходзяць у 25 нацыянальна-культурных аб’яднанняў, сказаў Аляксандр Румак.

У ходзе круглага стала быў дадзены старт фотафестывалю пад эгідай Палаты прадстаўнікоў для рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Яго назва: «У кадры — Год народнага адзінства». Мэты фотафестывалю: садзейнічанне раскрыццю патэнцыяла мясцовай і рэспубліканскай прэсы па фарміраванні ў грамадстве інтарэса да гістарычнай памяці беларускага народа, актывізацыя карысных грамадскіх ініцыятыў, выхававанне моладзі на ідэалах гуманізма, дабра, справядлівасці і традыцыйных каштоўнасцяў.
Лепшыя фотаработы будуць потым прадстаўлены ў парламенце.

Леанід ТУГАРЫН

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аказваў дапамогу пацыентам з COVІD-19.

Грамадства

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ўнікальнае крыніцазнаўчае выданне «Мінск на старадаўніх картах і планах».