Вы тут

У Віцебскім і Дубровенскім раёнах перапахаваюць астанкі чырвонаармейцаў


У двух раёнах Віцебскай вобласці перапахаваюць астанкі воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння цырымонія пройдзе ў аграгарадку Заронава Віцебскага раёна. Заўтра, 16 верасня, адбудзецца перапахаванне парэшткаў пяці воінаў Чырвонай Арміі ў аграрагарадку Буда Дубровенскага раёна, паведамляе БелТА са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.


У жніўні каля вёскі Новае Сяло Дубровенскага раёна вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна выявілі косткі пяці воінаў і медаль «За адвагу». Высветлілася, што медалём ад 3 лістапада 1943 года быў узнагароджаны радавы, камандзір аддзялення роты супрацьтанкавых стрэльбаў Міхаіл Мікітавіч Шкуратаў. Ён нарадзіўся ў 1924 годзе ў сяле Чарамічкі Топкінскага раёна Кемераўскай вобласці (Расія). На фронт Міхаіла Шкуратава заклікалі 1 снежня 1942 года. За 10 месяцаў службы ў свае 19 гадоў ён быў двойчы ўзнагароджаны медалём «За адвагу». Загінуў у кастрычніку 1943 года каля вёскі Новае Сяло.

У Віцебскай вобласці пошукавыя работы праводзяцца пастаянна, асабліва ва ўсходніх раёнах. Тут ішлі кровапралітныя баі ў канцы 1943 года і асабліва ў 1944-м, калі пачалася наступальная аперацыя па вызваленні Беларусі «Баграціён». У рэгіёне больш за 1,5 тыс. пахаванняў, у якіх спачываюць звыш 400 тыс. савецкіх салдат.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.