Вы тут

У Баранавічах бухгалтара падазраюць у крадзяжы больш Br52 тыс.


У Баранавічах бухгалтара падазраюць у крадзяжы буйной сумы грошай. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале Следчага камітэта, паведамляе БелТА.


У Баранавічах 62-гадовы прадпрымальнік і па сумяшчальніцтве дырэктар аднаго з прадпрыемстваў горада пазбавіўся больш за Br52 тыс. Следства высветліла, што па яго просьбе 41-гадовая бухгалтар праводзіла аперацыі па руху грошай па банкаўскім рахунку ІП. Выкарыстоўваючы сістэмы электронных плацяжоў, жанчына выкрала буйную суму.

Баранавіцкі МОСК у дачыненні да бухгалтара распачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 212 (крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены ў асабліва буйным памеры) КК. З падазраванай праводзяцца следчыя дзеянні.

У Брэсцкай вобласці з пачатку гэтага тыдня распачалі 11 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі. Агульная сума шкоды склала амаль Br70 тыс.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.