Вы тут

Школьнік пералазіў праз агароджу стадыёна і павіс на прабітай руцэ


Школьнік вырашыў пералезці праз металічную агароджу стадыёна школы і павіс на прабітай руцэ. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскае гарадское упраўленне МНС.


14 верасня ў 18.37 выратавальнікам ад мінчаніна паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі дзіцяці каля агароджы стадыёна школы па вул. Каржанеўскага. На месца выехаў аўтамабіль хуткага рэагавання пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 29.

«Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што хлопчык 2008 года нараджэння, вяртаючыся дадому, вырашыў пералезці праз агароджу стадыёна школы, у выніку чаго праткнуў правую руку металічнай арматурай і павіс», — распавялі ў МНС.

Ратавальнікі прынялі рашэнне абрэзаць прут ніжэй месца ранення і вызвалілі руку. Пасля агляду медыкамі школьнік быў шпіталізаваны з меркаваным дыягназам: траўматычны шок, колатая рана мяккіх тканін правай рукі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.