Вы тут

Лукашэнка прыляцеў у Душанбэ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў з рабочым візітам у Таджыкістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Душанбэ, перадае БелТА.


Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустракалі прэм’ер-міністр Таджыкістана Кахір Расулзода, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў і горада Душанбэ.

Як паведамлялася, у сталіцы Таджыкістана 15-17 верасня пройдуць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У кіраўніка беларускай дзяржавы таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі калегамі.

На саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы будуць абмеркаваны праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і іх уплыў на бяспеку дзяржаў АДКБ. Адным з самых важных пытанняў стане сітуацыя ў Афганістане.

Раніцай у Душанбэ прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Бакі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне і падвялі вынікі дзейнасці арганізацыі ў міжсесійны перыяд.

На пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва плануецца прыняць рашэнні аб запуску працэдуры прыёму Ірана ў якасці паўнапраўнага члена ШАС і прадастаўленні статусу партнёра па дыялогу Егіпту, Катару і Саудаўскай Аравіі. Раней генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір Нораў адзначыў, што на саміце будуць прыняты рашэнні, якія «адкрыюць новую старонку ў паступальным развіцці арганізацыі, памножаць яе ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў рэгіёне і ў свеце, забяспечаць устойлівае развіццё і ўмацуюць культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва на шырокай прасторы ШАС».


Саміт АДКБ: выпрацаваць адзіную пазіцыю па Афганістане

На саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы будуць абмеркаваны праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і іх уплыў на бяспеку дзяржаў АДКБ.

Адным з самых важных пытанняў стане сітуацыя ў Афганістане. Як паведамлялася, 23 жніўня на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Аляксандр Лукашэнка заклікаў выпрацаваць да саміту ў Душанбэ агульную пазіцыю па Афганістане. «Давайце будзем шчырымі, пакуль гэта пазіцыя праяўляецца ў „давайце паглядзім, што будзе далей, а потым будзем сітуатыўна на гэта рэагаваць“. Гэта няправільна. Мы, вядома, будзем глядзець, што будзе далей: так жыццё распараджаецца і складваецца. Але нам трэба дакладна разумець, што, зыходзячы з той інфармацыі, тых фактаў, якія былі прыведзены тут, нам трэба выпрацаваць гэту агульную пазіцыю і не займацца заклінаннямі і заклікамі, бо спознімся і будзе позна», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Плануецца, што на саміце лідары краін АДКБ прымуць Дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі і падпішуць некалькі дакументаў, якія датычацца міратворчасці, забеспячэння дзейнасці войскаў і аснашчэння іх узбраеннем.

Раніцай у Душанбэ прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне і падвялі вынікі дзейнасці арганізацыі ў міжсесіённы перыяд.

Юбілейны саміт ШАС: адкрыць новую старонку ў развіцці арганізацыі

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ў гэтым годзе адзначыла сваё 20-годдзе, і пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў у Душанбэ юбілейнае. У ліку паўнапраўных членаў арганізацыі — яе заснавальнікі Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан, а таксама Індыя і Пакістан, якія далучыліся ў 2017 годзе. Беларусь атрымала статус наглядальніка ў ШАС у 2015 годзе. Такі ж статус у арганізацыі маюць яшчэ тры краіны — Афганістан, Іран і Манголія. У ШАС таксама ёсць шэсць партнёраў па дыялогу: Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.

Чакаецца, што на саміце ў Таджыкістане кіраўнікі дзяржаў прымуць рашэнні аб запуску працэдуры прыёму Ірана ў якасці паўнапраўнага члена ШАС і прадастаўленні статусу партнёра па дыялогу Егіпту, Катару і Саудаўскай Аравіі.

Раней генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір Нораў адзначыў, што на пасяджэнні будуць прыняты рашэнні, якія «адкрыюць новую старонку ў паступальным развіцці арганізацыі, памножаць яе ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў рэгіёне і ў свеце, забеспячэнне ўстойлівага развіцця і ўмацаванне культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва на шырокай прасторы ШАС».

У Душанбэ таксама запланавана сумесная сустрэча лідараў ШАС і АДКБ, на якой будуць абмеркаваны сітуацыя ў Афганістане і меры па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне. Мерапрыемства пройдзе па ініцыятыве кіраўніка беларускай дзяржавы.

Сумесная сустрэча лідараў ШАС і АДКБ: узмацніць узаемадзеянне

Аб тым, што ў вырашэнні афганскага пытання павінен быць задзейнічаны і патэнцыял Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва як адной з самых уплывовых структур у Азіі, Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 жніўня на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. «Практычна ўсе члены ШАС сканцэнтраваны вакол Афганістана. І там іх глабальныя інтарэсы. Прынамсі, Кітая і Расіі, Індыі, Пакістана, — адзначыў Прэзідэнт. — Неабходна ўзмацніць узаемадзеянне па лініі АДКБ і ШАС, выкарыстоўваючы для гэтага саміты дзвюх арганізацый, запланаваныя на 16-17 верасня бягучага года ў Душанбэ».

Ён выказаў меркаванне, што, прапрацаваўшы гэта пытанне, магчыма было б правесці і сумеснае пасяджэнне па праблематыцы афганскага ўрэгулявання: «Захочуць члены ШАС ісці ў рэчышчы абмяркоўваемага сёння пытання — добра. Не захочуць — мы сваю пазіцыю абазначым і прапануем. А ім ужо вырашаць. Думаю, што тут мы можам вельмі сур’ёзна рушыць наперад».

«Не лічыцца з пазіцыяй АДКБ-ШАС будзе немагчыма. Пазіцыя ШАС-АДКБ нават будзе важнейшай, чым пазіцыя заходняй кааліцыі», — упэўнены Прэзідэнт.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.