Вы тут

Замаразкі чакаюцца ноччу 16 верасня ў Беларусі


Ноччу 16 верасня ў асобных раёнах Беларусі на глебе чакаюцца замаразкі, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па заходняй палове краіны часам будуць ісці дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём — паўднёва-заходні 4-9 м/с, па захадзе парывы да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, у асобных раёнах на глебе чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў, па захадзе краіны будзе 8-12 цяпла. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 14 градусаў па паўночным усходзе да плюс 22 па паўднёвым захадзе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.