Вы тут

Эпідэмію грыпу ніхто не адмяняў


Аб перавагах вакцынацыі, асаблівасцях абароны ад грыпу ў перыяд пандэміі COVID-19 і тэрмінах увядзення прышчэпак расказаў доктар медыцынскіх навук, рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар СТОМА.


Фота: pixabay.com

Ён звярнуў увагу на сезонны ўздым захваральнасці і рост гэтага працэсу ў больш маладых пацыентаў.

— Як урач-інфекцыяніст адзначу, што ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 (а менавіта пацыенты на ШВЛ, пацыенты, якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі) — гэта, як правіла, не прышчэпленыя ад COVID-19 людзі, — падкрэсліў ён. — Мы павінны разумець, што з улікам Дэльта-штама ў структуры захваральнасці вялікую ролю адыгрывае вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі.

Суразмоўнік звяртае ўвагу на вялікі выбар вакцын, які прадстаўлены на айчынным рынку: «Спадарожнік V», «Спадарожнік лайт» і вакцына кітайскай вытворчасці Sinovac.

Адказаў спецыяліст і на частае пытанне пацыентаў адносна неабходнасці рабіць прышчэпку тым, хто ўжо перахварэў на COVID-19:

— Факт хваробы не сведчыць аб тым, што чалавек не павінен прышчапляцца: ён можа і павінен гэта зрабіць, — перакананы эксперт. — Больш за тое, сусветныя даныя сведчаць, што няма больш надзейнай абароны ад COVID-19 і ад цяжкага яе цячэння, чым вакцынацыя.

Дарэчы, яна дзейнічае нават супраць індыйскага штама і абараняе аб цяжкіх форм цячэння захворвання, звяртае ўвагу Ігар Стома.

Акрамя таго, спецыяліст нагадвае і аб яшчэ адной сезоннай эпідэміі, якую ніхто, як кажуць, не адмяняў:

— Нельга ўпусціць вакцынацыю супраць грыпу — ён не знік як заворванне са сваім эпідэмічным патэнцыялам, — падкрэслівае інфекцыяніст. — Усе краіны свету рыхтуюцца да сезона вакцынацыі супраць грыпу. І ў гэтай сітуацыі кампаніі па вакцынацыі супраць COVID-19 і грыпу супадаюць па часе.

Што важна разумець з практычнага пункту гледжання? Па-першае, некалькі тыдняў таму прайшоў эксперты савет пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, дзе было прынята рашэнне аб тым, што бягучай восенню будуць праводзіцца абедзве кампаніі па вакцынацыі. Больш за тое, вакцынацыя супраць грыпу будзе падоўжана па часе.

— Важна разумець, што мы чакаем магчымай эпідэміі грыпу вясной 2022 года, таму прышчапляцца ад гэтай інфекцыі можна не толькі ў перыяд кастрычнік — лістапад — снежань, але і рабіць гэта ў студзені, лютым і нават сакавіку — гэта нясе канкрэтны станоўчы момант, — падкрэслівае Ігар Стома.

Па-другое, як сумясціць гэтыя дзве прышчэпкі, калі чалавек хоча быць абароненым і ад COVID-19, і ад грыпу?

— Рэкамендацыі на сённяшні дзень такія: можна забяспечыць інтэрвал паміж вакцынамі 14 дзён, — кажа спецыяліст. — А можна пры жаданні пацыента ўводзіць вакцыны супраць грыпу і COVID-19 у адзін дзень. Напрыклад, у адно плячо ўводзіцца адна вакцына, у другое — другая.

Эксперт пераконвае, што даныя, якія маюць спецыялісты, не сведчаць аб магчымых узаемадзеяннях паміж дзвюма вакцынамі.

— Большасць краін свету рухаецца ў тым напрамку, каб зніжаць інтэрвал паміж вакцынамі і рабіць прышчэпкі адначасова, — падкрэсліў суразмоўнік.

Ён нагадаў, што супраць многіх інфекцый прышчэпкі робяцца адначасова: напрыклад, вакцына супраць грыпу і пнеўмакокавай інфекцыі часта ўводзіцца ў адзін дзень. Чаму? Каб знізіць колькасць наведванняў арганізацый аховы здароўя і такім чынам знізіць рызыку інфіцыравання, бо калі чалавек прыходзіць у амбулаторна-паліклінічную арганізацыю, ён павышае рызыку кантакту з хворымі людзьмі. Акрамя таго адначасовае ўвядзенне вакцын зніжае нагрузку на арганізацыю аховы здароўя.

— Што датычыцца маіх блізкіх, я буду прышчапляць сям’ю прышчэпкай супраць грыпу і супраць COVID-19 у адзін дзень, канешне, з наяўнасцю інфармаванай згоды — гэта важная ўмова, каб пацыент быў інфармаваны і згодны на адначасовыя прышчэпкі, — падкрэсліў Ігар Стома. — Таму буду максімальна рэкамендаваць усім не забывацца аб вакцынацыі супраць грыпу і абараняць сябе ад COVID-19 наяўнымі вакцынамі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.