Вы тут

«...Не пакідаючы харчавання нават дзецям»


Чарговы нумар «Звязды» будзе незвычайны. У ім, акрамя актуальнай інфармацыі сённяшняга дня, можна ўбачыць, прачытаць матэрыялы, якія публікавала на сваіх старонках газета ў памятныя дні верасня 1939-га. Заўтрашні нумар выйдзе з рэпрынтам свайго 6492 нумара за 18 верасня 1939 года, на наступны дзень, як часці Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі і ўзялі пад сваю абарону насельніцтва гэтага краю.


Чаму — пад абарону?

Вось кавалачак тэкста аднаго з матэрыялаў відавочцы тых падзей.

«За апошнія дні хваля рэквізіцый і канфіскацый пятлёй душыць усе сялянскія двары Заходняй Беларусі. Паліцэйскія банды і дружыны асаднікаў ноччу, як шакалы, робяць непрарыўныя налёты на вёскі, выграбаючы зярно, фураж, палатно, вопратку і калёсную мазь, не пакідаючы харчавання нават дзецям. Так, напрыклад, у хутары Дуброўна ноччу, не гледзячы на жудасны плач і крыкі жанчын і старыкоў, паліцыя, як саранча, ачысціла ўсе двары хутара, увяла 8 кароў і 13 авечак... З вёскі Рубяжэвічы першага верасня гвалтоўна ўвялі 180 коней. На жудасныя крыкі і просьбы паліцэйскія адказалі збіваннем».

У тым нумары «Звязда» публікавала таксама выступленне па радыё Старшыні СНК СССР В.М. Молатава ў сувзяі з рашэннем савецкага кіраўніцтва адддаць загад Чырвонай Арміі «перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць жыхароў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі». «Ніякія межы, ніякія пагранічныя слупы больш не падзеляць, не пасякуць на часці нашу родную зямельку — Беларусь», пісала газета. На першая старонцы надрукавана нота Урада СССР, уручаная польскаму паслу ў Маскве раніцай 17 верасня 1939 года, а таксама паслам і пасланнікам дзяржаў, якія мелі на той момнт дыпламатыныя адносіны з СССР (уключаючы пасланніка Тувінскай Народнай Рэспублікі), аператыўная зводка Генеральнага штаба РСЧА за 17 верасня, рэпартаж з пагранічных сёл. Напрыклад, расказваецца пры «выключную сустрэчу на кватэры калгасніцы Ксеніі Юрчук: да яе ў госці прыйшоў яе дзядзька, 52-гадовы селянін Павел Аленюк з суседняга сяла па той бок граніцы. Сваякі не бачыліся каля двух дзесяткаў год».

У нумары багата інфармацыі аб мітынгах і сходах працоўных розных прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў, на якіх выказвалася гарачая падтрымка рашэнню савецкага кіарўніцтва. «Мы ідзём не як заваявальнікі, а як вызваленцы нашых братоў па класу — беларусаў, украінцаў і працоўных Польшчы, з якімі мы звязаны гістарычнымі ўзамі брацтва і барацьбы супраць прыгнятальнікаў», пісала газета, робячы выснову: «Дзе панавала галеча, заквітнее вялікае чалавечае шчасце».

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.