Вы тут

Ліхадзедаў разам з гістарычным музеем падрыхтаваў выстаўку да Дня народнага адзінства


У Дзень народнага адзінства амаль усе дзяржаўныя ўстановы плануюць правядзенне розных мерапрымстваў, прымеркаваных да свята. Вось і Нацыянальны гістарычны музей разам з калекцянерам Уладзімірам Ліхадзедавым зладзіў тэматычную выстаўку. Мы пабывалі там, калі экспазіцыю яшчэ толькі рыхтавалі для наведвальнікаў: расстаўлялі экспанаты, падключалі ТВ-экраны і развешвалі банеры з гістарычнымі сведкамі. Аб задумцы выстаўкі «Звяздзе» расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой:


— Да Дня народнага адзінства наш музей падрыхтаваў выставачны праект, звязаны з падзеямі аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР. У 1921 годзе наш народ па-жывому падзялілі мяжой, перасекчы якую было амаль немагчыма. Наша выстаўка паказвае шлях беларускага народа да аб’яднання. Гэта матэрыялы прэсы Заходняй Беларусі і БССР. Падзеі, звязаныя з паходам Чырвонай арміі. А таксама адлюстраванне лёсаў людзей, якія ў той час жылі на тэрыторыі Беларусі, расповед аб іх міжканфесійным і міжнацыянальным адзінстве. Мы раскажам аб перашкодах, якія давялося перажыць беларускаму народу на шляху да адзінай нацыі, адзінай тэрыторыі. Таксама можна будзе даведацца аб дзеячах, якія імкнуліся да аб’яднання, напрыклад, аб старшыні Савета народных камісараў Аляксандры Чарвякове.

Падчас стварэння гэтай выстаўкі разам з Нацыянальным гістарычным музеем працаваў гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў. Шмат рэчаў, якія складаюць экспазіцыю, знайшоў менавіта ён:

— Вядома, будуць прадстаўлены таксама экспанаты фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і Нацыянальнага гістарычнага архіва. З таго, што дадаў уласна я, назаву найперш друкарскі станок, на якім друкаваліся лістоўкі. Будзе прадстаўлена і беларуская прэса 1921–1939 гадоў, якая выдавалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Там адлюстравана жыццё беларусаў таго часу, іх праблемы, звязаныя з мовай, прызнаннем нацыянальнасці, закрыццём школ. Даволі цікавая, праўдзівая інфармацыя, якую, акрамя як з гэтых газет, больш нідзе не возьмеш. Таксама з маёй калекцыі на выстаўцы дэманструюцца пісьмовыя прылады, якімі карысталіся жыхары як Заходняй, так і Усходняй Беларусі. І ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная тагачаснай школе: тут і сшыткі, і алоўкі, і чарніліцы. У Польшчы існавалі беларускамоўныя гімназіі, але іх было мала. Гэтых школ не хапала. Па сшытках прасочваецца палітычная сітуацыя ў краіне: пачынаецца вучэбны год 1939-га — вучань піша па-польску. Той жа самы сшытак у кастрычніку-лістападзе — і там ужо запісы на іншай мове.

— Вы анансавалі, што на выстаўцы можна будзе пазнаёміцца з беларускай прэсай тых гадоў. Раскажыце, калі ласка, у чым яе адметнасць?

— Пісалі аб праблемах, звязаных з адукацыяй. Аб прыгнёце беларусаў, апалячванні: падчас перапісу насельніцтва ў графе «нацыянальнасць» пазначалі людзей як палякаў, хоць яны былі беларусамі.

— А што наконт цэнзуры? Бо тое, што вы згадалі, даволі вострыя тэмы. Відавочна, што яны не падабаліся ўладам.

— Можна сказаць, што беларуская прэса не падвяргалася цэнзуры, бо час яе існавання быў зусім кароткі. Яе проста закрывалі. Год-два, мабыць менш, і выдання няма. У некаторых выданнях увогуле паспявалі выйсці адзін-два нумары. Польскім уладам праўда, што гучала ў беларускай прэсе, не падабалася. Большая частка тых газет выходзіла на беларускай мове, менавіта кірыліцай. Самае галоўнае, што ў розных заходнебеларускіх партый, нягледзячы на разыходжанні ў палітычных поглядах, меркаванне наконт беларускага пытання было адзіным — аб’яднанне.

Уладзімір Ліхадзедаў расказаў, што сваю калекцыю ён збіраў больш за 47 гадоў і што такой калекцыі, прысвечанай Беларусі, больш ні ў кога ў свеце няма. Каб пазнаёміцца з выстаўкай «17 верасня — Дзень народнага адзінства» падрабязней, запрашаем вас наведаць Нацыянальны гістарычны музей.

Арына КАРПОВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Двухмоўныя сшыткі і непераадольная мяжа

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.