Вы тут

Кубракоў правёў выязны прыём грамадзян


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў выязны прыём грамадзян. Сустрэча з жыхарамі Мазыра адбылася сёння ў раённым выканкаме, інфармуе тэлеграм-канал МУС.


Фота: МУС.

На працягу некалькіх гадзін міністр грунтоўна і дэталёва ўнікаў у праблемы грамадзян, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі. Каб адрасаваць пытанні асабіста кіраўніку міліцэйскага ведамства, мясцовыя жыхары запісаліся на сустрэчу загадзя. Былі і тыя, хто прыйшоў без папярэдняга запісу — ніхто не застаўся без увагі.

«У асноўным звароты датычыліся якасці правядзення праверак па заявах грамадзян. Некаторыя не пагаджаліся з прыгаворам суда, іншыя цікавіліся прычынамі адмовы ва ўзбуджэнні крымінальных спраў або спынення спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Звярталіся да кіраўніка МУС і раней звольненыя супрацоўнікі міліцыі з просьбай аб вяртанні на службу. Нягледзячы на тое, што многія тэмы не адносіліся да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, Іван Кубракоў даў заяўнікам падрабязныя растлумачэнні. Пасля ўважлівай праверкі ўсім будуць дадзены вычарпальныя адказы», — расказалі ў МУС.

Многія з заяўнікаў, якія прыйшлі на прыём, — людзі пажылога ўзросту. Не ўсе з іх маюць магчымасць прыехаць нават у абласны цэнтр, не гаворачы ўжо аб сталіцы, удакладніў кіраўнік ведамства. «Мы стараемся праводзіць прыёмы грамадзян так, каб ахапіць усю рэспубліку, бо міністру намнога лягчэй прыехаць у любую кропку краіны», — падкрэсліў ён.

Іван Кубракоў таксама адзначыў, што напярэдадні вывучыў усе матэрыялы зваротаў, вынікі праверак: у многіх заяўнікаў сапраўды ёсць пытанні, якія неабходна дасканала прапрацаваць. «На прыём запісвалі ўсіх жадаючых, у тым ліку грамадзян, якія проста хацелі паразмаўляць і выгаварыцца. Мы выслухалі кожнага», — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.