Вы тут

Трохгадовы хлопчык з Гродна праглынуў чатыры манеты


У Гродне з страўніка дзіцяці вынялі чатыры манеты рознага наміналу. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Гродзенскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.


Няшчасны выпадак адбыўся падчас гульні дзіцяці з пакінутымі ў даступным месцы грашыма.

«На рэнтгеналагічным здымку выяўленая адзінкавая цень круглявай формы. Пасля гэтага была выкананая гастраскапія, на якой у страўніку былі выяўленыя манеты розных наміналаў у колькасці чатырох штук», — распавялі ў клініцы.

Пасля гэтага з дапамогай «сачка» прадметы былі вынятыя. Агульная сума манет Br1,26. Абышлося без ускладненняў, хлопчык выпісаны дадому.

Медыкі адзначылі, што такія выпадкі не адзінкавыя. Літаральна за некалькі дзён да гэтага здарэння ў лякарню прывезлі аднагадовае дзіця, якое праглынула тры манеткі. Грошы вынялі, усё прайшло без ускладненняў.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.