Вы тут

На пажары ў Гродне работнікі МНС выратавалі 69-гадовага мужчыну


У 4.44 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў доме на вуліцы Савецкай.


Фота: МНС.

Разлікі ратавальнікаў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 першымі прыбылі па названым адрасе і прыступілі да разведкі ў запоўненым дымам жыллі. Як паведамляе МНС, у калідоры на падлозе камандзір аддзялення Дзмітрый Карпук і пажарны Аляксандр Анда выявілі на падлозе гаспадара. На пацярпелага надзелі маску для абароны органаў дыхання і вынеслі на свежае паветра. Тым часам камандзір аддзялення Віталь Цітоў і яго калега Андрэй Бірыло абследавалі кватэру, пераканаліся, што небяспека больш нікому не пагражае, і затушылі падпалены матрац. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі агледзела выратаванага і шпіталізавала яго ў бальніцу.

У выніку агнём пашкоджаны матрац, закураны сцены і столь у кватэры. Прычына здарэння высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнасць пры курэнні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.