Вы тут

У жыхара Ганцавіч скралі дарагую фотатэхніку


Інцыдэнт адбыўся недалёка ад чыгуначнай станцыі «Ганцавічы». У тую ноч 35-гадовы мясцовы жыхар прыехаў з Мінска. Мужчына ўжо быў нападпітку, аднак на вакзале ён сустрэў знаёмых, з якімі распіў яшчэ некалькі бутэлек моцных алкагольных напояў, паведамляе падрабязнасці УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Каля чатырох гадзін раніцы ён моцна заснуў: спачатку на лавачцы, а потым упаў і апынуўся на зямлі, а яго заплечнік застаўся стаяць на бачным месцы.
Прачнуўшыся, гараджанін не знайшоў сваю маёмасць з фотатэхнікай унутры коштам больш за 7 000 рублёў і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Пасля чаго напісаў пост у сацсетках аб згубленым заплечніку.

З дапамогай запісаў камер відэаназірання супрацоўнікі райаддзела ўстанавілі, што сітуацыяй скарыстаўся непрацуючы 56-гадовы жыхар Ганцавіч, які праходзіў міма, убачыў заплечнік на лаўцы, забраў яго, затым сеў у цягнік і з’ехаў.

Мужчына прызнаўся ў зробленым і расказаў, што бачыў у інтэрнэце інфармацыю аб зніклым заплечніку, аднак у міліцыю прыйсьці не наважыўся. Замест гэтага ён схаваў фотаапараты на гарышчы прыватнага дома, які знаходзіцца ў адным з населеных пунктаў раёна.

Маёмасць вернута ўладальніку. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням падазраванага і распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».