Вы тут

Паласа дажджоў, часам дастаткова моцных


Восень у поўным разгары, таму пара нам даставаць з загашнікаў цёплую вопратку і парасоны з ботамі. А на надвор’е гэтымі днямі будуць уплываць актыўныя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, якія ўжо зараз зацягнулі сваёй воблачнасцю заходнюю частку нашай краіны. У далейшым яны распаўсюдзяць свой уплыў на большую частку тэрыторыі і не пакінуць нас да нядзелі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Дастаткова інтэнсіўныя дажджы нас чакаюць ужо ў пятніцу. У гэты дзень па паўднёвым усходзе краіны будуць ісці моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ў разгар дня складзе ад плюс 9 градусаў да 15 цяпла , па поўдні краіны — плюс 16–19 градусаў.

Не выправіцца надвор’е і ў суботу. На працягу сутак часам будуць ісці дажджы. Месцамі магчымыя навальніцы і моцныя ліўні. Вецер прагназуецца заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 градусаў па поўначы да 12 градусаў вышэй за нуль па поўдні краіны. Удзень будзе 7–13 цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі — да плюс 15 градусаў.

На жаль, без сонца на небе будзе і ў нядзелю. У гэты дзень часам будуць ісці дажджы, уначы ў асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні парывісты, уначы месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3–9 цяпла, па паўднёвым ўсходзе — да 11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 5–12 цяпла, а па паўднёвым усходзе месцамі — да плюс 14 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне ўсталюецца халоднае надвор’е. Паступленне паветранай масы арктычнага паходжання закіне нас па тэмпературным рэжыме ў сярэдзіну кастрычніка. У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–8 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень ўсяго толькі 5–12 цяпла.

У аўторак і сераду будзе яшчэ халадней. У гэтыя дні месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–6 цяпла, але месцамі магчымыя замаразкі да мінус 3 градусаў. Будзе зусім не па вераснёўску і ўдзень, калі чакаецца ад плюс 4 градусаў да 10 цяпла, у асобных раёнах — да плюс 12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.