Вы тут

ДАІ правядзе адпрацоўку аўтадарогі М-6 у Мінскім і Валожынскім раёнах


У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з 16.00 17 верасня да 12.00 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Міншчыны правядзе масіраваную адпрацоўку аварыйна-небяспечных участкаў аўтадарогі М-6 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) на тэрыторыях Мінскага і Валожынскага раёнаў.

У гэтыя дні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, выкарыстоўваючы негалосны і змешаны кантроль, будуць выяўляць і спыняць парушэнні Правілаў дарожнага руху з боку кіроўцаў, якія не даюць перавагі пешаходам, перавозяць пасажыраў з парушэннямі ПДР (у першую чаргу — дзяцей), парушаюць правілы абгону і не выконваюць хуткасныя рэжымы. Таксама будуць спыняцца такія грубыя парушэнні ПДР, як кіраванне транспартам у стане ап’янення і кіраванне без правоў.

Не застануцца без увагі і пешаходы, якія парушаюць правілы дарожнага руху. Не варта забываць пазначаць сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі. Пешы ўдзельнік дарожнага руху або веласіпедыст, на верхняй вопратцы якога замацаваны такі элемент, прыкметны пры блізкім святле фар аўтамабіля за 150 метраў, а пры далёкім — за 400 метраў. Без флікера бачнасць скарачаецца ў некалькі разоў, асабліва калі мінак апрануты ў цёмную вопратку, нагадалі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам пры руху ўлічваць дарожныя ўмовы, выконваць хуткасныя рэжымы і правілы абгону. У абавязковым парадку прышпільвацца рамянямі бяспекі, а малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымваючых прыладах. Кіроўцам варта быць вельмі засяроджанымі пры праездзе слаба асветленых участкаў дарогі. 

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.