Вы тут

Да канца года ў Беларусі створаць саветы пажылых грамадзян


Згодна з нацыянальнай стратэгіяй «Актыўнае даўгалецце — 2030», асноўнай задачай якой з’яўляецца максімальная ўключанасць пажылых людзей у жыццё грамадства і належныя ўмовы для рэалізацыі іх патэнцыялу, у краіне ствараюцца саветы пажылых грамадзян. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


«Наша ведамства выступае каардынатарам нацыянальнай стратэгіі. Ужо гатова прыкладнае палажэнне аб рабоце саветаў і зацверджана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 30 чэрвеня 2021 года № 52. Савет пажылых грамадзян — пастаянна дзеючы кансультатыўна-дарадчы орган, які ствараецца рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Гэта робіцца, каб насельніцтва залатога ўзросту больш актыўна ўдзельнічала ў вырашэнні пытанняў, якія закранаюць іх інтарэсы».

Прыкладным палажэннем прапісаны сацыяльна-значныя напрамкі работы саветаў. Гэта садзейнічанне мясцовым органам улады ў вырашэнні пытанняў па добраўпарадкаванні жылых дамоў і тэрыторый, паляпшэнні якасці і даступнасці аказання сацыяльных паслуг і медыцынскай дапамогі, стварэнні ўмоў для заняткаў фізкультурай і спортам, захаванні культурных каштоўнасцяў, нацыянальных звычаяў і традыцый. Спатрэбяцца не толькі парады, але і таксама дзейсны ўдзел пажылых у арганізацыі вольнага часу, культурных мерапрыемстваў, святаў вёскі, вуліцы, двара.

«Саветы могуць уносіць у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прапановы па вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці пажылых грамадзян з улікам канкрэтнай сітуацыі», — дадалі ў ведамстве.

У склад саветаў уваходзяць былыя дэпутаты, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганізацый, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскіх аб’яднанняў, пажылыя грамадзяне.

Работа па стварэнні саветаў пажылых грамадзян павінна быць завершана да канца бягучага года.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».