Вы тут

Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за сем месяцаў вырасла


Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені—ліпені гэтага года дасягнула 2,01 млрд долараў і значна перавысіла гэты паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.


Як паведамляе аб'яднаны сайт банкаў Беларусі (Select.by), асноўны ўклад у такі вынік унёс знешні гандаль таварамі. Іх экспарт, па даных Нацбанка, за сем месяцаў бягучага года вырас на 36,5 % і дасягнуў 20,449 млрд долараў. Імпарт павялічыўся ў меншай ступені: на 28,9 % — да 20,966 млрд долараў. Так, сальда замежнага гандлю таварамі за разгледжаны перыяд засталося адмоўным, але склала ўсяго мінус 517,9 млн долараў супраць мінус 1 290,7 млн долараў у студзені-ліпені мінулага года.

Стан знешняга гандлю паслугамі таксама палепшыўся. Іх экспарт за сем месяцаў вырас на 18,6 % — да 5,691 млрд долараў, у той час як імпарт павялічыўся на 20,8 % — да 3,163 млрд долараў. Сальда замежнага гандлю паслугамі вырасла да 2,528 млрд долараў, гэта значыць, на 15,8 %.

У выніку знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за гэты час дасягнуў 50,270 млрд долараў, што перавысіла абарот за аналагічны перыяд мінулага года на 30 %. Экспарт павялічыўся на 32,2 % (да 26,140 млрд долараў), а імпарт — на 27,8 % (да 24,130 млрд долараў).

Характэрна, што станоўчая дынаміка паказчыкаў знешняга гандлю захоўваецца і ў цяперашні час, нягледзячы на санкцыі з боку некаторых заходніх краін. У прыватнасці, экспарт тавараў сёлета ў ліпені павялічыўся ў параўнанні з чэрвенем на 110,1 млн долараў — да чарговага рэкорднага ўзроўню ў 3,202 млрд долараў. Гэта на 740,7 млн долараў больш, чым у ліпені мінулага года.

Шчыра кажучы, за такія фінансавыя рэкорды нам трэба дзякаваць адной найбуйнейшай заакіянскай дзяржаве, бо яны дасягнутыя і дзякуючы росту цэн на сусветных таварных рынках, што выклікана шырокай грашовай эмісіяй гэтай краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».