Вы тут

Колькасць беспрацоўных зменшылася


У Віцебскай вобласці на ўліку ў якасці беспрацоўных зарэгістраваныя 1,3 тысячы чалавек — на трыста менш, чым у пачатку леташняй восені.


Паводле інфармацыі Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, знізілася колькасць грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў якасці беспрацоўных, у дзевятнаццаці раёнах вобласці, Віцебску і Наваполацку, а на Лёзненшчыне засталася ранейшай. Нязначна (ад аднаго да сямі чалавек) павялічылася колькасць афіцыйных беспрацоўных толькі ў трох раёнах вобласці. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 верасня склаў 0,3 %.

У студзені—жніўні па дапамогу ў працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 14,6 тысячы чалавек. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021–2025 гады за гэты перыяд 11,5 тысячы чалавек працаўладкаваныя на пастаянную работу. Прыблізна 335 накіраваныя на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы. Каля 70 беспрацоўных атрымалі субсідыю для арганізацыі ўласнай справы. 2034 чалавекі прынялі ўдзел у аплачваных грамадскіх работах. Каля 20 беспрацоўных працаўладкаваныя ў рамках набыцця вопыту практычнай работы. 25 сем’яў пераселены на новае месца жыхарства, дзе забяспечаны работай.

Традыцыйна асаблівая ўвага аказваецца людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 38 інвалідаў. Акрамя таго, забяспечана часовая працоўная занятасць у вольны ад вучобы час 3830 вучням.

Узровень працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу, склаў 70 % (пры заданні на студзень—верасень — 60 %).

Наймальнікамі заяўлены звесткі аб наяўнасці амаль 9 тысяч свабодных працоўных месцаў, што на 30 % больш, чым на 1 верасня 2020 года, і на 38 % больш, чым на пачатак бягучага года. Найбольш запатрабаванымі прафесіямі з’яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, кантралёр-касір, кандуктар, кухар, прадавец, слесар-рамонтнік, слесар па аўтамабілях, аператар станкоў з праграмным кіраваннем. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы.

У сельскай мясцовасці вельмі неабходныя трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, аграномы, фельчары.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».