У Баранавічах абвясцілі прысуд па крымінальнай справе аб ДТЗ, у якім загінуў падлетак, паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.
На лаве падсудных апынулася 19-гадовая жыхарка горада. У віну ёй выстаўлялася здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК.
Рэзананснае ДТЗ адбылося 21 жніўня на ул.Рачной. Кіроўца аўтамабіля Opel, не маючы права кіравання транспартным сродкам і дастатковага вопыту кіравання (прайшла курс навучання, але не здала кваліфікацыйны экзамен), рухалася ўздоўж агароджанай тэрыторыі ЗАТ «Аграбуд». У нейкі момант дзяўчына не справілася з кіраваннем: легкавік занесла, яна наехала на бетонны падмурак агароджы і перакулілася.
У выніку ДТЗ 17-гадовы непрышпілены пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, загінуў. Устаноўлена, што ў машыне на заднім сядзенні былі яшчэ двое непаўналетніх пасажыраў, якія былі прышпіленыя — яны не пацярпелі.
У судовым пасяджэнні гараджанка цалкам прызнала сваю віну. Чыстасардэчнае раскаянне, а таксама добраахвотнае пакрыццё шкоды суд палічыў змякчальнымі віну абставінамі. Дзяўчыну прысудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, ёй на 5 гадоў забаранілі займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.
Прэв'ю: pexels.com
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».