Вы тут

КДК: факты карупцыі і сур’ёзныя парушэнні не выяўлены ў ходзе ўступнай кампаніі


КГК падвёў вынікі кантролю за ходам уступнай кампаніі гэтага года, адзначыўшы, што яна прайшла без сур’ёзных парушэнняў, і распрацаваў прапановы па ўдасканаленні парадку яе правядзення ў далейшым, паведамілі ў кантрольным ведамстве.


Справаздача аб рабоце дзяржкамісіі па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прадстаўлена Кіраўніку дзяржавы. Адзначаецца, што кантраляваліся ўсе этапы ўступнай кампаніі — ад ЦТ да залічэння абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У працы арганізацыйных і прыёмных камісій выяўленыя асобныя парушэнні і недахопы, што не паўплывалі на вынікі залічэння. Вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Факты карупцыі не выяўлены.

Ад удзелу ў ЦТ былі адхілены 11 абітурыентаў, якія не выконвалі правілы, у прыватнасці, якія карысталіся шпаргалкамі, мабільнымі тэлефонамі.

У гэты перыяд таксама працавалі гарачыя лініі. Па кожным з тых зваротаў, што паступілі дадзены тлумачэнні і прыняты меры рэагавання.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Украіна выйшла на трэцяе месца ў свеце і першае ў Еўропе па смяротнасці ад COVІD-19.

Грамадства

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Сёння гутарка прысвечана выбару прафесіі для хлопцаў і дзяўчат.

Грамадства

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

У апошнія гады з прычыны пандэміі многія медыцынскія тэрміны сталі агульнаўжывальнымі словамі.

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.