Вы тут

Рэкордную суму сабрала дабрачынная акцыя «Букет дабра» у гэтым годзе


За час правядзення акцыі «Букет дабра» на рахунак дабрачыннага фонду «Шанец» паступіла 95 тыс. рублёў. Інфармацыя размешчана на сайце арганізацыі.


Фота: chance.by

Пяты год запар да Дня ведаў дабрачынны фонд «Шанс» ініцыюе акцыю «Букет дабра». У гэты раз сабраная сума ахвяраванняў павялічыліся на 50% у параўнанні з леташнімі паказчыкамі і перасягнула рэкордную адзнаку ў 95 тыс. рублёў. Жадаючых далучыцца аказалася больш за 16 тыс. чалавек з 93 населеных пунктаў Беларусі. Больш за палову з іх ужо не першы год падтрымліваюць гэтую дабрачынную ініцыятыву, заражаючы сваім прыкладам навакольных.

Частка сабраных грошаў накіравана на аказанне дапамогі двухгадовай Арыяне Ігнатовіч, у якой рэдкі від рака крыві. Астатняя — іншым дзецям з анкагематалагічнымі захворваннямі.

Увесь калектыў фонду «Шанец» выказвае вялікую ўдзячнасць удзельнікам «букет дабра».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?