Вы тут

Навукоўцы высветлілі, на што паказвае паколванне ў пальцах


Паколванне і здранцвенне пальцаў рук і ног могуць паказваць на дэфіцыт у арганізме чалавека жыццёва важнага вітаміна, піша брытанскае выданне Express са спасылкай на вынікі даследаванняў навукоўцаў з Мічыганскага ўніверсітэта аховы здароўя, перадаюць РИА Новости.


Гаворка ідзе пра вітамін B12. Яго недахоп можа выклікаць пашкоджанне нерваў, што, у сваю чаргу, выклікае дыскамфорт у руках і нагах.

Здранцвенне і паколванне, адзначаюць спецыялісты, не павінны палохаць, аднак, калі такія сімптомы назіраецца занадта часта, варта звярнуцца да лекара, прайсці абследаванне і пачаць лячэнне.

В12-вадараспушчальны вітамін, які таксама называюць кабаламін. Ён не толькі адказвае за працу нервовай сістэмы, але ўдзельнічае ў выпрацоўцы эрытрацытаў і ДНК. Дэфіцыт гэтага пажыўнага рэчыва можа прывесці да пашкоджання нерваў і стаць прычынай паколвання і здранцвення ў руках і нагах, мышачнай слабасці і страты рэфлексаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.