Вы тут

Наталля Качанава: Дзень народнага адзінства — свята тых, хто любіць сваю краіну


Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з членамі саюза жанчын МУС, якія выхоўваюць падлеткаў.


Напачатку сустрэчы спікер верхняй палаты парламента павіншавала ўсіх з Днём народнага адзінства, які ў краіне адзначаецца ўпершыню: 

— Для нас гэтае свята знакавае і значнае. І ў гэты дзень я хацела б пажадаць усім здароўя, шчасця, дабрабыту, а нашай краіне — росквіту і далейшага развіцця. Каб мы заўсёды былі адзіныя, ніхто нас не мог падзяліць, а наша краіна была моцнай і такой жа любімай, — падкрэсліла яна.

Сённяшняя дата — гэта, безумоўна, падзея, пераканана Наталля Качанава. Яна выказала ўпэўненасць, што новае свята будзе адзначацца і наступнымі пакаленнямі:

— Нас гісторыя вучыць, а мы пішам сваю гісторыю, бо тады, у 1921 годзе, па жывым разрэзалі краіну і сёння гэта можна ацаніць — сведкі тых падзей яшчэ жывыя, у нас ёсць архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць, наколькі было цяжка, наколькі яны не былі паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, — акцэнтавала ўвагу Старшыня Савета Рэспублікі на падзеях мінулага стагоддзя і правяла паралель з леташняй спробай арганізацыі каляровай рэвалюцыі. — Таксама хацелі зрабіць і летась, калі хацелі, каб наша краіна не існавала, хацелі паставіць яе на калені, раскалоць. І спрабуюць да гэтага часу ўнесці раскол у наша грамадства. А мы гэтага не павінны дапускаць. Таму сённяшняе свята — тых людзей, якія любяць сваю краіну, сваю Радзіму, якія ведаюць сваю гісторыю і ганарацца ёю.

Вяртаючыся да нагоды сустрэчы з членамі БСЖ, спікер верхняй палаты парламента нагадала, што гэта ўжо стала добрай традыцыяй сустракаць гасцей у Савеце Рэспублікі. Таму што гэта выдатная магчымасць для абмеркавання актуальнага парадку дня, у тым ліку і пытанняў, якія патрабуюць заканадаўчых рашэнняў. Толькі разам можна вырашаць праблемныя тэмы, пераканана Наталля Качанава. 

Па традыцыі сустрэча праходзіла ў форме адкрытага дыялогу: удзельнікі маглі адкрыта выказаць сваё меркаванне па любой тэме, адрасаваць старшыні Савета Рэспублікі свае пытанні і галоўнае — атрымаць на іх вычарпальныя адказы.

— У гэты знакавы дзень для краіны для нас арганізавалі наведванне Савета Рэспублікі — гэта велізарны гонар. Мы разам з нашымі дзецьмі патрапілі ў сэрца краіны, дзе прымаюцца лёсавызначальныя рашэнні і законапраекты, па якіх мы ўсе жывем. Для нас гэта ганарова, знакава і хвалююча, — расказала аб сваіх уражаннях аб наведванні верхняй палаты намеснік старшыні Першаснай арганізацыі БСЖ цэнтральнага апарата МУС, начальнік аддзела двухбаковага супрацоўніцтва ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МУС Алеся СУРЫНТ.

Салідарны з ёй і кадэт Мінскага сувораўскага вучылішча Глеб МІЛЬЯНЕНКА, які таксама першы раз наведаў Савет Рэспублікі.

— Тут прадстаўлена цікавая музейная экспазіцыя, якая расказвае аб паэтапнай гісторыі развіцця нашай дзяржавы, самога Савета Рэспублікі і прыняцця асноўных рашэнняў, якія паўплывалі на гісторыю дзяржаўнасці нашай краіны, — кажа юнак. Ён абяцае расказаць аб сустрэчы са спікерам Савета Рэспублікі сябрам у вучылішчы, пра музейную экспазіцыю і лічыць, што такую форму работы трэба працягваць і развіваць.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».