Вы тут

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?


Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. Але як ва ўмовах магутнага інфармацыйнага прэсінгу не толькі захаваць, але і ўмацаваць здароўе дзяцей?


Фота: pexels.com

Урачы-педыятры сыходзяцца ў меркаванні, што развіццю любой хваробы дзяцей, у тым ліку віруснага паходжання, спрыяе нервовае перанапружанне, якое часта з’яўляецца следствам вучэбнай перагрузкі. А гэта не толькі засваенне школьнай праграмы, але і наведванне дадатковых заняткаў (факультатывы, гурткі і секцыі, заняткі музыкай), прагляд тэлевізара, баўленне часу за камп’ютарам, дзе таксама маецца інтэлектуальны кампанент.

Ці можна зберагчы дзяцей ад навучальных перагрузак, нервовага перанапружання? Патрэбна! І кропкай адліку тут з’яўляецца правільна арганізаваны рэжым дня школьніка. Ад гэтага залежаць здароўе і фізічнае развіццё ў цэлым, працаздольнасць і паспяховасць у школе.

Пры складанні рэжыму дня школьніка неабходна ўлічваць ўзроставыя асаблівасці дзейнасці нервовай сістэмы. Вядома, што па меры росту і развіцця дзіця ўдасканальваецца і яго нервовая сістэма, павышаецца яе вынослівасць да большай нагрузкі, арганізм прывыкае да выканання большай працы без стомы. Таму звычайная для школьнікаў сярэдняга або старэйшага школьнага ўзросту нагрузка з’яўляецца празмернай, непасільнай для малодшых школьнікаў.

Што важна для правільна арганізаванага рэжыма дня?

  1. Чаргаванне працы і адпачынку. Вар’іраванне розных відаў дзейнасці паміж сабой і з адпачынкам забяспечвае працаздольнасць школьніка на працягу дня, а гэта выключае перанапружанне асобных сістэм арганізма. З фізіялагічных пазіцый гэта тлумачыцца здольнасцю кары галаўнога мозгу са зменай характару заняткаў пераносіць імгненна актыўную функцыю з аднаго ўчастка на іншы, а нядаўна актыўныя зоны адпраўляць у стан спакою.
  2. Нармальны сон. Малодшыя школьнікі павінны спаць не менш за 10 гадзін, старэйшыя не менш 7-8 гадзін. Такі сон забяспечыць дастатковы адпачынак нервовых клетак галаўнога мозгу і ўсяго арганізма, аднаўленне энергетычных рэсурсаў арганізма, прадуктыўную працу імуннай сістэмы.
  3. Ранішняя лёгкая гімнастыка дапаможа наладзіць фізіялагічныя рытмы. Некалькі гімнастычных практыкаванняў прагоняць рэшткі дрымоты, узварухнуць абмен рэчываў, дабратворна ўздзейнічаюць на нервовую сістэму і зададуць зарад працаздольнасці на надыходзячы дзень.
  4. Харчаванне школьніка павінна цалкам пакрываць яго энергетычныя затраты і быць збалансаваным па складу асноўных пажыўных кампанентаў: бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, мінеральных рэчываў і вітамінаў. На сняданак і абед павінна выпадаць адпаведна 30 % і 45 % сутачнага рацыёну. Сняданак абавязковы! Гэта могуць быць каша, яйкі, малочныя прадукты, садавіна. Клапоцячыся аб харчаванні дзіцяці, вы тым самым дапамагаеце яму пазбегнуць захворванняў страўніка, што вельмі важна для яго здароўя ў будучыні.
  5. Адпачынак з максімальным знаходжаннем на адкрытым паветры. Перапынак паміж заняткамі ў школе і пачаткам падрыхтоўкі ўрокаў дома павінен складаць не менш за 2-2,5 гадзіны. І лепшы спосаб адпачыць пасля напружаных вучэбных заняткаў — гэта не прагляд тэлевізара або «сядзенне» за камп’ютарам, а заняткі спортам, актыўныя гульні на свежым паветры. Сонечнае святло і свежае паветра вельмі неабходныя дзецям! Насычэнне дзіцячага арганізма кіслародам павялічвае яго разумовую і фізічную вынослівасць, павышае супраціўляльнасць да інфекцый. Рухальная актыўнасць, у сваю чаргу, закладвае асновы працаздольнасці, здымае нервовае перанапружанне.

 ВАЖНА: на выкананне хатніх заняткаў навучэнец пачатковай школы павінен траціць не больш за 1,5 гадзіны; V–VI класаў — 2 гадзіны; старшакласнікі — ад 2,5 да 3 гадзін. «Перапрацоўка» можа дрэнна адбіцца на стане здароўя.

Паводле інфармацыі ГУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.