Вы тут

Гродна сёння адзначае дзень горада


Гродна 18 верасня адзначае дзень горада. Святочныя лакацыі разгарнуліся на некалькіх пляцоўках у цэнтры горада, перадае БелТА.


Фота: БелТАГродна сёння адзначае 893-ы дзень нараджэння. Старт святочным мерапрыемствам далі на плошчы Тызенгаўза. Каля будынка былога архіва адкрылі новы арт-аб’ект — скульптуру «Лава архітэктараў». Прысвяцілі яе горадабудаўнікам, якія забудоўвалі цяперашні цэнтр Гродна ў XVIII стагоддзі. Тады ў горадзе ствараўся архітэктурны ансамбль «Гарадніца», для якога ўпершыню ўжываліся новыя метады праектавання і будаўніцтва. Часткова гэты ансамбль захаваўся і да нашых дзён. Дарэчы, у руках аднаго з архітэктараў — копія плана забудовы, які захаваўся да нашых дзён. Скульптуру ўсталявалі ў рамках трансгранічнага праекта «Шляхам Тызенгаўза», які таксама прадугледжвае рэканструкцыю гістарычнага будынка былога архіва на плошчы Тызенгаўза.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.