Вы тут

Сезон працы фантанаў Мінска завершыцца 24 верасня


Пятніца 24 верасня стане апошнім днём працы сталічных фантанаў у гэтым сезоне, паведаміў БелТА генеральны дырэктар УП «Мінскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч.


Як звычайна, пасля адключэння канструкцыі закансервуюць. Нейкія аб’екты часткова дэмантуюць для захаванасці асобнага абсталявання, нейкія падвергнуцца рамонце, каб у новым сезоне ўсе яны зноў радавалі мінчан і гасцей сталіцы. «У наступным сезоне запрацуе і фантан ля кінатэатра „Кіеў“. Нам яго перадалі на баланс. Мы зараз займаемся камплектацыяй, праводзім тэндэры і вядзём аднаўленне аб’екта», — дадаў Ігар Кушнярэвіч.

Усяго УП «Мінскзеленбуд» абслугоўвае 37 рукатворных гейзераў сталіцы, то ёсць пераважная большасць. Ужо зараз фантаны працуюць далёка не заўсёды па графіку, таму што іх рэкамендуецца адключаць падчас інтэнсіўнага дажджу, а таксама пры паніжэнні тэмпературы паветра да плюс 10 градусаў і ніжэй, узмацненні ветру парывамі больш за 10 м / с.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».