Вы тут

Творчы вечар, прысвечаны юбілею Уладзіміра Мішчанчука, пройдзе ў тэатры-студыі кінаакцёра


На сцэне тэатра-студыі кінаакцёра 24 верасня адбудзецца творчы вечар, прысвечаны юбілею заслужанага артыста БССР Уладзіміра Мішчанчука з паказам спектакля «Фальшывая нота» ў пастаноўцы Аляксандра Яфрэмава, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на ўстанову культуры. 


У жніўні споўнілася 75 гадоў прафесару, дэкану тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў, вядучаму майстру сцэны тэатра-студыі кінаакцёра Уладзіміру Мішчанчуку.

Асоба Уладзіміра Андрэевіча знакавая ў тэатральным жыцці Беларусі. Ён прысвяціў сябе служэнню мастацтву тэатра і кіно і выхаванню творчай моладзі.

Акцёр дакладна перадае эпоху, якую пражываюць яго персанажы, светаадчуванне.

Крытыкі адзначалі, што кожны яго выхад на сцэну — высокі напал эмоцый, пачуццяў і запалу.

Прыродны талент, неўтаймоўны тэмперамент, шырокі творчы дыяпазон акцёра дапамагаюць пакідаць у душах гледачоў незгладжальнае ўражанне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

З пачаткам ацяпляльнага сезона ў камунальных службаў работы дадаецца ў разы.

Грамадства

Як у маладой рэспубліцы ўвасаблялі амбіцыйны праект універсітэцкага гарадка...

Як у маладой рэспубліцы ўвасаблялі амбіцыйны праект універсітэцкага гарадка...

Асобнае месца займае будынак гімназіі Зубакіна і Фальковіча.

Эканоміка

Баляслаў Пірштук: Будучыня — за «зялёнай» эканомікай

Баляслаў Пірштук: Будучыня — за «зялёнай» эканомікай

З кожным днём на нашых дарогах усё больш электратранспарту.

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.