Вы тут

На адной са сталічных вуліц у выніку ДТЗ перакуліўся аўтамабіль


18 верасня каля 12 гадзін 30 хвілін 38-гадовы вадзіцель аўтамабіля «БМВ» рухаўся па вуліцы Аэрадромнай з боку праспекта Жукава, піша тэлеграм-канал УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.


Скрыншот з відэа.

Пры праездзе рэгуляванага скрыжавання з вуліцай Чкалава мужчына не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на бардзюрны камень. Пасля чаго іншамарка пратараніла раздзяляльную агароджу, выехала на паласу сустрэчнага руху і перакулілася.

У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

У ходзе медыцынскага агляду высветлілася, што мінчанін знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, у яго арганізме выяўлены дзве праміле алкаголю. Як патлумачыў сам кіроўца, ён ужыў спіртныя напоі пасля здзяйснення ДТЗ.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС г. Мінска, МНС. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».