Вы тут

Фінскія навукоўцы навучыліся вырошчваць каву ў лабараторыі


Фінскія навукоўцы Цэнтра тэхнічных даследаванняў навучыліся вырошчваць каву ў лабараторыі з раслінных клетак. Альтэрнатыўны спосаб вытворчасці гэтага прадукту неабходны на фоне высокага попыту і экалагічных праблем, паведамляе выданне Fast Company, перадае МИР24.


У прыватнасці, у В’етнаме скарачаюцца плошчы лясоў, а Калумбія пакутуе з-за гарачага надвор’я.

Экспертам атрымалася культываваць у пажыўным растворы раслінныя клеткі — высушаная і абсмаленая біямаса стала падобная на кававую гушчу, якая па сваім гусце і паху не адрознівалася ад звычайнай кавы. Пры гэтым, трохі змяніўшы працэс, можна атрымаць больш ці менш кафеіну або араматызатараў.

Працэс такой вытворчасці лёгка маштабаваць — лабараторыя ў далейшым плануе супрацоўнічаць з кампаніямі, якія могуць перавесці новы прадукт на камерцыйную аснову.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.